размаі́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. размаі́ты размаі́тая размаі́тае размаі́тыя
Р. размаі́тага размаі́тай
размаі́тае
размаі́тага размаі́тых
Д. размаі́таму размаі́тай размаі́таму размаі́тым
В. размаі́ты (неадуш.)
размаі́тага (адуш.)
размаі́тую размаі́тае размаі́тыя (неадуш.)
размаі́тых (адуш.)
Т. размаі́тым размаі́тай
размаі́таю
размаі́тым размаі́тымі
М. размаі́тым размаі́тай размаі́тым размаі́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размаі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы. Сачанка. Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Размаі́ты, розмаі́ты ’розны, разнастайны’ (астрав., лід., шальч., трак., вільн., ігн., гарад., Сл. ПЗБ; Нар. Гом.), размаі́це ’па-рознаму’ (астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. rozmaity ’розны, разнастайны’, rozmaicie ’па-рознаму, разнастайна’. Сюды ж форма з устаўным ‑в‑ размаві́та ’разнастайна’ (гродз., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mncherlei, mancherli

a ро́зны, усяля́кі, размаі́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усялякі, усякі, розны, разнастайны, неаднастайны, неаднолькавы, неаднародны, няроўны; размаіты (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

kolorowy

kolorow|y

1. каляровы;

film ~y — каляровы фільм;

2. перан. цікавы; разнастайны; размаіты; багаты на падзеі;

metale ~e — каляровыя металы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)