Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
размары́н, -ну м., бот. розмари́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размары́н, ‑у, м.
1. Вечназялёная духмяная расліна сямейства губакветных, з лісця і галін якога здабываецца эфірны алей.
2. Зімовы сорт яблыні з араматнымі салодкімі пладамі. // Яйцападобны плод гэтай яблыні.
[Лац. rosmarinus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗМАРЫ́Н (Rosmarinus),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 1 від (паводле інш. звестак 3—5 блізкароднасных відаў). Пашыраны ў Міжземнамор’і, стварае характэрны элемент мясцовай расліннасці (маквіс). Са стараж. часу як эфіраалейную расліну культывуюць Р. лекавы (R.officinalis). На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях.
Вечназялёныя кусты выш. 0,5—2 м. Каранёвая сістэма дасягае глыб. 4 м. Старыя галіны дравяністыя, разгалінаваныя, маладыя парасткі густаапушаныя. Лісце лінейнае, падоўжанае (да 4 см), скурыстае, знізу белалямцавае. Кветкі блакітнаватыя, у гронкападобных пазушных суквеццях. Плод — арэшак. З лісця і парасткаў атрымліваюць эфірны алей, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, лікёра-гарэлачнай і кандытарскай прам-сці. Эфіраалейныя, лекавыя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
размары́нм.бат. Rosmarín m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
размары́н
(н.-лац. rosmarinus, ад лац. ros marinus = марская раса)
1) вечназялёная кустовая расліна сям. ясноткавых з лінейным лісцем і блакітнаватымі або белымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; дае эфірны алей; на Беларусі вырошчваецца як лекавая і дэкаратыўная;
2) зімовы сорт яблыні з пахучымі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай яблыні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Размары́н1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.розмаринъ (1710), рус.розмари́н, розмари́н, польск.rozmaryn, чэш.rozmarýna, славац.rozmarín, в.-луж.rósmarja, н.-луж.rosmar(i)ja, славен.rọ̑žmarin, харв.rozma(ri)n. Праз ням.Rosmarin з лац.rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.
Размары́н2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
розмари́нбот.размары́н, -ну м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
rosemary[ˈrəʊzməri]n.bot.размары́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)