размаглява́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
размаглю́ю |
размаглю́ем |
| 2-я ас. |
размаглю́еш |
размаглю́еце |
| 3-я ас. |
размаглю́е |
размаглю́юць |
| Прошлы час |
| м. |
размаглява́ў |
размаглява́лі |
| ж. |
размаглява́ла |
| н. |
размаглява́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
размаглю́й |
размаглю́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
размаглява́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Размаглява́ць (размаглева́ць) ’нарумяніць’, ’намасліць’ (Нас.), ’размаляваць, упрыгожыць’ (Шпіл.), размагліва́ць ’размаляваць, нафарбаваць’ (Бяльк.), размаглева́цца ’прыгожа апранацца, румяніцца’ (Нас.), размаглёванный ’нарумянены’ (Нас.), укр. маґлюва́ти ’дрэнна маляваць’, ст.-польск. maglować ’разгладжваць валасы, скуру’ (XVI–XVII ст.). Лучыц-Федарэц збліжае з ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’, маглява́ць ’качаць бялізну’, гл. ЭСБМ, 6, 150, 152. Няпэўна. Па іншай версіі, якая падаецца больш верагоднай, лексема ўзнікла ў выніку збліжэння малява́ць (гл.) з фанетычна блізкім маглява́ць ’качаць бялізну’ (ЕСУМ, 3, 354).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)