Банк міжнародных разлікаў 2/125

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Акрэдытыўная форма разлікаў 2/201

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Акцэптная форма разлікаў 1/222; 2/201

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАНК МІЖНАРО́ДНЫХ РАЗЛІ́КАЎ

(Bank for International Settlements; БМР),

міжнароднае акцыянернае таварыства. Створана ў 1930. Члены — цэнтр. банкі 30 еўрап. краін, а таксама Аўстраліі, ЗША, Канады, ЮАР, Японіі. Вышэйшы орган — агульны сход кіраўнікоў банкаў. Месца знаходжання — Базель (Швейцарыя). Мэта: спрыяць супрацоўніцтву паміж цэнтр. банкамі і забяспечваць дадатковыя спрыяльныя ўмовы для міжнар. разлікаў. Праводзіць крэдытныя, валютныя і арбітражныя аперацыі з цэнтр. банкамі і міжнар. эканам. Арг-цыямі, з 1986 і міжнар. клірынгавыя разлікі ў ЭКЮ. З’яўляецца дапаможным еўрап. органам Міжнар. валютнага фонду і Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця.

т. 2, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

безграшо́вы, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў.

Б. разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлі́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разлі́к разлі́кі
Р. разлі́ку разлі́каў
Д. разлі́ку разлі́кам
В. разлі́к разлі́кі
Т. разлі́кам разлі́камі
М. разлі́ку разлі́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акцэ́птны акце́птный;

~ная фо́рма разлі́каў — акце́птная фо́рма расчётов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разліко́вы, -ая, -ае.

1. гл. разлік.

2. Які служыць для падлікаў, для абазначэння вылічэнняў.

Разліковая табліца.

3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў.

Р. банк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акце́птный фин., юр. акцэ́птны;

акце́птная фо́рма расчётов акцэ́птная фо́рма разлі́каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыраабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Плацежны абарот, які робіцца шляхам безнаяўных разлікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)