разло́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разло́г разло́гі
Р. разло́гу разло́гаў
Д. разло́гу разло́гам
В. разло́г разло́гі
Т. разло́гам разло́гамі
М. разло́гу разло́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разло́г, -гу м. даль ж., просто́р, раздо́лье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разло́г, -у, мн. -і, -аў, м. і разло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Абшар, адкрытая прастора.

Паўз Прыпяць цягнуліся пясчаныя разлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́г, ‑у, м.

Абшар; адкрытая прастора. Бліскучым срэбрам выбіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою, аерам і чаротам. Колас. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць. Мележ. А там жа, на тых высокіх разлогах, сеяць ужо можна. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́г м гл раздолле

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разло́г

1. Раздолле, прастор, шыр, даль (БРС). Тое ж раскоша (БРС).

2. Сухадол, роў, яр, шырокая нізіна (Вілен.).

3. Рыхлая, мяккая глеба (Гарад. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

разло́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разло́га разло́гі
Р. разло́гі разло́г
Д. разло́зе разло́гам
В. разло́гу разло́гі
Т. разло́гай
разло́гаю
разло́гамі
М. разло́зе разло́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.

Разм. Тое, што і разлог. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу. Займаў ён цэлую разлогу: І лес, і луг, і часць крыніцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tract1 [trækt] n.

1. разло́г, абша́р; паласа́ прасто́ры;

a tract of land паласа́ зямлі́

2. anat. тракт;

the respiratory tract ды́хальныя шляхі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)