Разгачы́ ’галлё’ (іўеў., Сл. ПЗБ), разга́чыкі ’адросткі (пра пер’е)’ (там жа), разга́ціна ’разгалістае дрэва’ (лях., там жа). Ад ро́зга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разка́ч ’зношаны венік’ (Янк. 1). Ад розга, роска ’дубец’ па мадэлі дзярка́ч, паколькі такі венік мае вострыя тоўстыя галінкі, параўн. разгачы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разга́ты ’разгалісты’ (ТСБМ), ’вілаваты’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; Некр.), разыга́ты ’галінасты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад ро́ска, ро́зга (гл.), як расаха́ты. Гл. таксама разгачы́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)