разбрыда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - разбрыда́емся
2-я ас. - разбрыда́ецеся
3-я ас. разбрыда́ецца разбрыда́юцца
Прошлы час
м. разбрыда́ўся разбрыда́ліся
ж. разбрыда́лася
н. разбрыда́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбрыда́цца несов., разг. разбреда́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбрыда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся.

Незак. да разбрысціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбрысці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -брыдзе́цца; -брыдзёмся, -брыдзяце́ся, -брыду́цца; -бры́ўся, -брыла́ся, -ло́ся; зак.

Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі.

Р. па хатах.

Статак разбрыўся.

|| незак. разбрыда́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбрыда́цца, разбрысці́ся разм.

1. aus¦einnder ghen*; aus¦einnder lufen*;

разбрыда́цца па ха́тах inzeln nach Huse ghen*;

2. (рассейвацца – пра думкі) sich zerstruen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разбреда́ться несов. разбрыда́цца, разыхо́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

straggle [ˈstrægl] v.

1. быць раскі́даным;

a straggling village раскі́даная вёска

2. адстава́ць, ісці́ ўразбро́д, разбрыда́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

straggle

[ˈstrægəl]

v.i.

1) разбрыда́цца, ісьці́ ўразбро́д

2) адбіва́цца (ад рэ́шты)

to straggle from a herd — адбі́цца ад ста́тку

3) бязла́дна разраста́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

draggle

[ˈdrægəl]

1.

v.t.

пэ́цкаць, замо́чваць вало́чачы па бало́це або́ вадзе́

2.

v.i.

1) пэ́цкацца

2) валачы́ся зза́ду, адстава́ць

3) разбрыда́цца, ісьці́ ўразбро́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раз... (а таксама раза... і рас...), прыстаўка.

А. Пры прыставачным і прыставачна-суфіксальным словаўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх імён абазначае:

I. Адасабленне, раз’яднанне.

1. Перамяшчэнне ў розныя пункты з аднаго: а) рух у розныя бакі з аднаго пункта, напрыклад: разбрыдацца, разбягацца, разлятацца, раз’язджацца; б) размеркаванне, накіраванне ў розныя бакі, напрыклад: разводзіць, развозіць, разліваць, раскватароўваць, раскласці, рассылаць, рассяляць; в) рассейванне ў розных напрамках, напрыклад: распыляць, распырскваць, рассейвацца.

2. Парушэнне цэласнасці: а) адасабленне аднаго ад другога, напрыклад: разлучацца, разнімаць, раз’ядноўваць; б) раздзяленне на часткі або раздрабненне, напрыклад: раздрабняцца, разжоўваць, разменьваць (грошы), размолваць, разразаць, раскроіць; в) разбурэнне, напрыклад: разбіваць, разбурацца, развальвацца, размалаціць, рассыхацца; г) разбаўленне, напрыклад: разводзіць (фарбу).

II. Пашырэнне: а) пашырэнне па паверхні, напрыклад: раскінуцца, распасціраць, распластацца, рассцілаць, расцягвацца (на многія кіламетры); б) выхад за свае межы, пашырэнне на сумежную прастору, напрыклад: разлівацца, расплывацца, рассесціся; в) павелічэнне ў аб’ёме, расшырэнне, напрыклад: разбухаць, раздавацца, разношваць, распухнуць, расшыраць.

III. Паўнату праяўлення дзеяслоўнай прыкметы: а) інтэнсіўнасць дзеяння, працэс дзеяння, напрыклад: разадзецца, разбалецца, разбурчацца, раскарміць, раскачацца; б) стараннасць дзеяння, напрыклад: разведваць, разглядваць, распытваць, расшукваць; в) ахоп дзеяннем усяго аб’екта або суб’екта дзеяння, напрыклад: разаткаць, размалёўваць, расфарбавацца.

IV. Давядзенне дзеяння да атрымання выніку, напрыклад: разаграваць, разахвоціцца, разбудзіць, разверадзіць, развесяліцца, разжаліцца, раззлаваць, размочваць, распальваць, распесціць.

V. Знішчэнне таго, што ўзнікла ў выніку раней утворанага процілеглага дзеяння: а) адасабленне таго, што было злучана ў выніку папярэдняга дзеяння, напрыклад: развязаць, развярстаць, размацоўваць, распаяцца, расшываць; б) ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку, напрыклад: разгінаць, размотваць, раскручваць, расплятацца, распростваць, расціскацца; в) вызваленне ад чаго‑н., напрыклад: разгрузіць, раздзявацца, разуючыць, раскаваць, распакоўваць, распрагаць, распячатваць, рассядлаць, расшпільваць; г) знішчэнне стану, узнікшага ў выніку папярэдняга дзеяння, напрыклад: разбраніраваць, размагніціцца, размініраваць, раскансерваваць, рассакрэціць; д) спыненне дзеяння, напрыклад: разлюбіць, расчаравацца.

Б. Разм. Пры прыставачным і прыставачна-суфіксальным словаўтварэнні прыметнікаў абазначае: а) вышэйшую ступень якасці, напрыклад: развясёлы, разудалы, распракляты; б) наяўнасць чаго-небудзь, што распасціраецца ў розных напрамках, напрыклад: развілісты, разгалісты, разлапісты, раскідзісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)