разбо́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбо́рачны разбо́рачная разбо́рачнае разбо́рачныя
Р. разбо́рачнага разбо́рачнай
разбо́рачнае
разбо́рачнага разбо́рачных
Д. разбо́рачнаму разбо́рачнай разбо́рачнаму разбо́рачным
В. разбо́рачны (неадуш.)
разбо́рачнага (адуш.)
разбо́рачную разбо́рачнае разбо́рачныя (неадуш.)
разбо́рачных (адуш.)
Т. разбо́рачным разбо́рачнай
разбо́рачнаю
разбо́рачным разбо́рачнымі
М. разбо́рачным разбо́рачнай разбо́рачным разбо́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбо́рачны разбо́рочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разборкі. Разборачны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́рочный разбо́рачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІНАТЫ́П (ад лац. linea лінія + грэч. typos адбітак),

друкарская наборная радковаадліўная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэльефнай друкавальнай паверхняй. Складаецца з наборнага, адліўнога і разборачнага апаратаў.

У адпаведнасці з імпульсамі клавіятуры (кіроўнымі сігналамі праграмы) з магазінаў выпадаюць метал. матрыцы з паглыбленым відарысам літар. Сабраны з матрыц і прагальных элементаў тэкставы радок ідзе ў адліўны вузел, дзе паглыбленні матрыц заліваюцца друкарскім сплавам. Адліты радок абразаецца па росце і кеглі, матрыцы разборачным апаратам вяртаюцца ў адпаведныя магазіны, а прагальны матэрыял — у спец. каробку. Ёсць Л. паўаўтам. (прадукцыйнасць 7—8 радкоў за мінуту) і аўтам. (16 радкоў). Л. вынайдзены ў 1884 О.​Мергенталерам (ЗША). У СССР пачалі вырабляцца з 1932. З пашырэннем фотанабору і камп’ютэрных тэхналогій Л. замяняюцца фотанаборнымі машынамі і камп’ютэрнымі сістэмамі.

Паўаўтаматычны лінатып для простага набору: 1 — адліўны вузел; 2 — разборачны вузел; 3 — збіральнік; 4 — кіроўнае прыстасаванне; 5 — клавіятура.

т. 9, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)