разбо́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбо́йны разбо́йная разбо́йнае разбо́йныя
Р. разбо́йнага разбо́йнай
разбо́йнае
разбо́йнага разбо́йных
Д. разбо́йнаму разбо́йнай разбо́йнаму разбо́йным
В. разбо́йны (неадуш.)
разбо́йнага (адуш.)
разбо́йную разбо́йнае разбо́йныя (неадуш.)
разбо́йных (адуш.)
Т. разбо́йным разбо́йнай
разбо́йнаю
разбо́йным разбо́йнымі
М. разбо́йным разбо́йнай разбо́йным разбо́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбо́йны

прыметнік, адносны

разбо́йны в разн. знач. разбо́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.

2. Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу. Клімковіч. Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йны räuberisch, Raub-, Räuber-;

разбо́йнае су́дна Räuberschiff n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разбо́й, -ю, м.

Узброены напад з мэтай аграблення, забойства.

Марскі р.

|| прым. разбо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́йный уст. разбо́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zbójecki

разбойны;

napad zbójecki — разбойны напад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

агрэ́сар

(лац. aggressor)

той, хто ажыццяўляе разбойны напад; захопнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)