разара́ць² гл. разарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разара́ць¹, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; -ара́ны; зак., што.

Аручы, раскінуць (зямлю плугам.).

Р. некалькі баразён бульбы.

|| незак. разво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разара́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разара́ю разара́ем
2-я ас. разара́еш разара́еце
3-я ас. разара́е разара́юць
Прошлы час
м. разара́ў разара́лі
ж. разара́ла
н. разара́ла
Загадны лад
2-я ас. разара́й разара́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разара́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разара́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разару́ разаро́м
2-я ас. разарэ́ш разараце́
3-я ас. разарэ́ разару́ць
Прошлы час
м. разара́ў разара́лі
ж. разара́ла
н. разара́ла
Загадны лад
2-я ас. разары́ разары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разара́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разара́ць I сов. распаха́ть;

р. не́калькі радко́ў (гра́дак) бу́льбы — распаха́ть не́сколько рядо́в карто́феля

разара́ць II несов. (доводить до нищеты) разоря́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разара́ць 1, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

Аручы, раскінуць (плугам зямлю). Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, выпраг [Андрэй] з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.

разара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разары́ць, -зару́, -зо́рыш і -зары́ш, -зо́рыць і -зары́ць; -зо́рым і -зары́м, -зо́рыце і -зарыце́, -зо́раць і -зара́ць; -заро́ны; зак., каго-што.

Давесці да беднасці, галечы; пазбавіць дастатку, багацця.

Р. сям’ю.

|| незак. разара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разво́рваць гл. разараць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразво́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Разараць усё, многае.

П. бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разара́ны распа́ханный; см. разара́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)