разапрэ́лы, -ая, -ае.

Які разапрэў; распараны.

Р. гарох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разапрэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разапрэ́лы разапрэ́лая разапрэ́лае разапрэ́лыя
Р. разапрэ́лага разапрэ́лай
разапрэ́лае
разапрэ́лага разапрэ́лых
Д. разапрэ́ламу разапрэ́лай разапрэ́ламу разапрэ́лым
В. разапрэ́лы (неадуш.)
разапрэ́лага (адуш.)
разапрэ́лую разапрэ́лае разапрэ́лыя (неадуш.)
разапрэ́лых (адуш.)
Т. разапрэ́лым разапрэ́лай
разапрэ́лаю
разапрэ́лым разапрэ́лымі
М. разапрэ́лым разапрэ́лай разапрэ́лым разапрэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разапрэ́лы в разн. знач. разопре́вший, разопре́лый; см. разапрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які разапрэў; распараны. Добра будзе досвіткам разбіваць зляжалы за ноч, разапрэлы тарфяны пыл. Мыслівец. Дзям’ян Хрысцюк пазіраў на разапрэлага ад духаты і хвалявання Антона Падлуцкага, пасміхаўся сам сабе. Дуброўскі. Прайшло вельмі мала часу і ногі мае ўміналі пад сябе, мералі разапрэлы ад гарачыні асфальт тратуара. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разопре́вший, разопре́лый разапрэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разаўрэ́ць (разовре́ць) ’разапрэць, моцна ўспацець’, разовре́лый ’моцна ўспацелы, разапрэлы’ (Нас.). Да урэць (гл.), врець [врѣць] ’аблівацца потам’, ’вянуць’ (Нас.), врэць ’кіпець’ (КЭС), рус. дыял. вреть ’моцна пацець’, укр. врі́ти ’кіпець’, польск. wrzeć, чэш. vřiti, славац. vrieť, славен. vréti, серб.-харв. вре̏ти, балг. вря, ст.-рус. вьрѣти ’кіпець’, ст.-слав. вьрѣти. Да прасл. *vrěti, звязанага з *vīrъ (> вір1, гл.), *variti (> бел. вары́ць). Роднасныя да літ. vérdu, vìrti ’кіпець, бурліць’, versmẽ крыніца’, лат. vir̂t, vęr̂du, virags ’вір’ (Фасмер, 1, 362). Да і.-е. *u̯er‑/*u̯or‑, *u̯ṛ‑ ’гарэць’, ’паліць’ (ЕСУМ, 1, 433; Махэк₂, 702–703; БЕР 1, 193; Скок, 3, 622–624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)