ра́дужны, -ая, -ае.

У выразе: радужная абалонка (спец.) — пярэдняя частка сасудзістай абалонкі вочнага яблыка, якая размешчана наперадзе хрусталіка і вызначае сабой колер вачэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дужны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́дужны ра́дужная ра́дужнае ра́дужныя
Р. ра́дужнага ра́дужнай
ра́дужнае
ра́дужнага ра́дужных
Д. ра́дужнаму ра́дужнай ра́дужнаму ра́дужным
В. ра́дужны (неадуш.) ра́дужную ра́дужнае ра́дужныя (неадуш.)
Т. ра́дужным ра́дужнай
ра́дужнаю
ра́дужным ра́дужнымі
М. ра́дужным ра́дужнай ра́дужным ра́дужных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́дужны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́дужны ра́дужная ра́дужнае ра́дужныя
Р. ра́дужнага ра́дужнай
ра́дужнае
ра́дужнага ра́дужных
Д. ра́дужнаму ра́дужнай ра́дужнаму ра́дужным
В. ра́дужны (неадуш.) ра́дужную ра́дужнае ра́дужныя (неадуш.)
Т. ра́дужным ра́дужнай
ра́дужнаю
ра́дужным ра́дужнымі
М. ра́дужным ра́дужнай ра́дужным ра́дужных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́дужны ра́дужный;

~ная абало́нкаанат. ра́дужная оболо́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́дужны, ‑ая, ‑ае.

Які мае колеры радугі, шматкаляровы. Радужнае адценне.

•••

Радужная абалонка гл. абалонка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дужны:

ра́дужная абало́нка анат гл раёк ІІ

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

iridescent [ˌɪrɪˈdesnt] adj. fml вясёлкавы, ра́дужны; пералі́вісты, пералі́ўны (пра колер)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ра́дужный

1. вясёлкавы, ра́дужны;

2. перен. ра́дасны, све́тлы;

ра́дужные наде́жды ра́дасныя (све́тлыя) надзе́і;

ра́дужная оболо́чка анат. ра́дужная абало́нка, раёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).

2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (уст.).

Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).

3. перан., чаго. Апошняя найвышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высок.).

В. дасягненняў.

4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.

5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.

|| памянш. ве́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 4 знач.).

|| прым. вяне́чны, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і вянцо́вы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяне́ц, ‑нца, м.

1. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання ў царкве. [Вашыновіч:] — Я сам за шафера быў, вянец трымаў. Чорны. // Вянчанне. Малодшая ж [дачка] хітрэйшай, Відаць, была, — махнула ў Кустанай І там сышлася з камбайнерам, Па сэрцу, без вянца. Корбан.

2. Уст. Каштоўны галаўны ўбор, які надзяваўся ў знак высокага звання або асаблівых заслуг. Царскі вянец.

3. чаго, перан. Апошняя, вышэйшая ступень, верх чаго‑н. [Дзянісаў:] — Думка застаецца думкай. Вянцом яе заўсёды з’яўляецца справа. Гамолка. Чалавек — ён цар прыроды. Чалавек — вянец тварэння. Зарыцкі.

4. Радужны круг вакол сонца, месяца, зорак. Мароз на небе ставіць троны, Вянцы на месяц ускладае. Колас.

5. Тое, што і вянок (у 2 знач.). Анупрэй са сваімі сынамі перасыпаў сцены хаты, падняўшы яе на некалькі вянцоў. Бядуля. Бялеюць укопаныя ў зямлю дубовыя слупы вялікай будыніны, у якую пакладзена некалькі вянцоў. Паслядовіч.

•••

Ісці пад вянец гл. ісці.

Стаяць пад вянцом гл. стаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)