радзі́ны, -ін.

1. Нараджэнне дзіцяці.

2. Сямейнае святкаванне, звязанае з нараджэннем дзіцяці.

Спраўляць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́ны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. радзі́ны
Р. радзі́н
Д. радзі́нам
В. радзі́ны
Т. радзі́намі
М. радзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радзі́ны ед. нет

1. ро́ды;

2. (празднество по случаю рождения младенца) роди́ны;

3. крести́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радзі́ны, ‑дзін; адз. няма.

Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні. Караткевіч. // Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. □ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радзіны 9/28; 11/86

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗІ́НЫ,

у беларусаў і інш. слав. народаў сямейна-быт. свята, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці. У старажытнасці Р. мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з’яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду. Пасля прыняцця хрысціянства Р. былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Бабка-павітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разам з кумамі абыходзіла 3 разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Р. суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вял. значэнне на Р. меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.

Т.​І.​Кухаронак.

т. 13, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радзі́ны мн. Famílienfest ánlässlich der Gebúrt éines Kíndes

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Радзі́ны ’нараджэнне дзіцяці’, ’святкаванне, звязанае з нараджэннем’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк.; шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Ад радзі́ць (гл.), як хрысці́ны ад хрысці́ць, ула́зіны ад ула́зіць, пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. радзі́на
Р. радзі́ны
Д. радзі́не
В. радзі́ну
Т. радзі́най
радзі́наю
М. радзі́не

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

роди́ны уст. радзі́ны, -дзі́н ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)