радзі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радзі́вы радзі́вая радзі́вае радзі́выя
Р. радзі́вага радзі́вай
радзі́вае
радзі́вага радзі́вых
Д. радзі́ваму радзі́вай радзі́ваму радзі́вым
В. радзі́вы (неадуш.)
радзі́вага (адуш.)
радзі́вую радзі́вае радзі́выя (неадуш.)
радзі́вых (адуш.)
Т. радзі́вым радзі́вай
радзі́ваю
радзі́вым радзі́вымі
М. радзі́вым радзі́вай радзі́вым радзі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

dbały

дбалы; клапатлівы; радзівы;

dbały o swoją powierzchowność — які клапоціцца (дбае) пра свой знешні выгляд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Радзе́ць1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).

Радзе́ць2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣти ’клапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́ть ’клапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeś ’клапаціцца’, славен. róditi ’клапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́я ’клапаціцца, старацца’, ст.-слав. радити ’клапаціцца’. Ад ра́да (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)