«Радавая рунь» (дадатак да газ. «Савецкая Беларусь») 9/22, 303

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

радавы́³, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.).

Р. абрад.

2. Спадчынны, родавы.

Радавая маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрымо́ній, ‑я, м.

Спец. Спадчынная радавая маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клан, ‑а, м.

Радавая абшчына, род (першапачаткова ў кельцкіх народаў).

[Кельц. clann.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыстакра́тыя, -і, ж.

1. Прывілеяванае саслоўе, вышэйшы радавіты слой грамадства, радавая знаць.

2. перан. Прывілеяваная частка грамадства або сацыяльнай групы.

Фінансавая а.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радавы́ радава́я радаво́е радавы́я
Р. радаво́га радаво́й
радаво́е
радаво́га радавы́х
Д. радаво́му радаво́й радаво́му радавы́м
В. радавы́ (неадуш.)
радаво́га (адуш.)
радаву́ю радаво́е радавы́я (неадуш.)
радавы́х (адуш.)
Т. радавы́м радаво́й
радаво́ю
радавы́м радавы́мі
М. радавы́м радаво́й радавы́м радавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клан, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род, радавая абшчына [першапачаткова ў кельцкіх народаў] (спец.).

2. перан. Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прым. кла́навы, -ая, -ае.

Кланавая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насле́г, ‑а, м.

1. Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Якуцкай АССР.

2. Гіст. Радавая, пазней сельская абшчына ў якутаў.

[Ад рускага дыялектнага наслег — начлег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́радрадавая спадчына’ (Варл.). Да род (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КЛАН (гэльскае clann нашчадак, патомства),

1) старажытная радавая абшчына ў ірландцаў і шатландцаў; у перыяд разлажэння радавых адносін — група кроўных сваякоў, нашчадкаў аднаго стараж. роду, якія насілі імя магчымага родапачынальніка.

2) Род, група, члены якой звязаны пераважна сваяцкімі адносінамі; замкнёная грамадская група, групоўка, якая звычайна ўзнікае і існуе на аснове эканам., дзелавых сувязей, агульнасці інтарэсаў, якія часта маюць злачынны характар (напр., мафіёзны К.).

т. 8, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)