Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
П’Я́ЎКІ (Hirudinea),
клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. 2 падкл., 3 атр., 5 сям., каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у прэсных водах, некат. — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). П. медыцынская (Hirudo medicinalis) выкарыстоўваецца пры гірудатэрапіі. П. могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. На Беларусі больш за 10 відаў.
Даўж. ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1—5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка сківіцы або хабаток. Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слінныя залозы паразітычных П. выдзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты, развіццё без ператварэння. Корм для некат. рыб, хахулі.
Літ.:
Фауна СССР. Пиявки. Т. 1. Л., 1976;
Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981;
Жизнь животных. Т. 1. 2 изд. М., 1987.
Ю.Р.Гігіняк.
П’яўкі: 1 — рыбіна; 2 — двухвокая; 3 — смаўжовая; 4 — ілжэконская (а — від знізу; б — від зверху); 5 — медыцынская (а — від зверху, б — від знізу).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прысо́сак, ‑ска, м.
Орган у раслін-паразітаў і ў некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання пажыўных рэчываў. Прысосак п’яўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІРУДЗІ́Н [ад лац. hirudo (hirudinis) п’яўка],
поліпептыд, які знаходзіцца ў сакрэце слінных залоз мед.п’яўкі. Утвараючы злучэнне з ферментам крыві трамбінам, перашкаджае ўзнікненню фібрыну, чым затрымлівае згусанне крыві. На гэтым засн. выкарыстанне п’явак у медыцыне. Гірудзін валодае болепатольным і процізапаленчым дзеяннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
п’я́ўка, ‑і, ДМ п’яўцы; Рмн. п’явак; ж.
1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела. Конская п’яўка. Медыцынскія п’яўкі. □ У балоце кішма кішаць п’яўкі, гадзюкі...Грамовіч.
2.перан. Крывапівец, паразіт, прыгнятальнік. І як ні кляў ён [Антось] гэту п’яўку, Ды мусіў даць рубля за спраўку.Колас.[Следчы:] — І не сорам вам быць п’яўкай, жыць за чужы кошт?«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)