ПІЎНІ́ЧЫ,
пасада (урад) у ВКЛ. Загадваў велікакняжацкімі піўніцамі, сачыў за якасцю і пастаўкамі піва да стала вял. князя ВКЛ. Першы вядомы П. — Мікіта Мікалаевіч (1546).
У.М.Вяроўкін-Шэлюта.
т. 12, с. 392
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Піўні́чы, у прымаўцы: быў піўні́чым, а цяпер — ні́чым ’гаспадар віннага склепа’ (Янк. БП). Параўн.: пасада ў ВКЛ — піўнічы, паводле старажытнай мадэлі лоўчы (ад ловы ’паляванне’). З польск. piwniczy ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад піўніца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)