піцава́ць

‘шчыра працаваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. піцу́ю піцу́ем
2-я ас. піцу́еш піцу́еце
3-я ас. піцу́е піцу́юць
Прошлы час
м. піцава́ў піцава́лі
ж. піцава́ла
н. піцава́ла
Загадны лад
2-я ас. піцу́й піцу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час піцу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́га ’працавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2 ’пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picować ’напаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напіцава́ць ’натаптаць, напхаць, набіць’ (слонім., Жыв. сл., Сцяц., стаўбц., Нар. сл., Янк. 2). Да піцава́ць ’піхаць і інш.’, відаць, спачатку ’збіраць фураж, корм’ з польск. picować ’тс’ ад pica ’корм, яда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)