Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пі́хтаж., бот. пи́хта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пі́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Вечназялёнае хваёвае дрэва, якое пашырана пераважна ў Паўночным паўшар’і. Лес быў пераважна хваёвы — сасна, елка, піхта, — густы і дзікі.Шамякін.
[Ням. Fichte — сасна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піхта 3/528; 8/453
- » - белая 8/453 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ХТА (Abies),
род голанасенных раслін сям. хваёвых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў гарах, радзей на раўнінах Паўн. паўшар’я, некат. віды — у трапічным поясе (горы Мексікі і Гватэмалы). Расце разам з елкай і інш. дрэвамі ці ўтварае чыстыя дрэвастоі (піхтарнікі), адна з асн. парод цемнахвойнай тайгі. На Беларусі 1 цэнтр.-еўрапейскі рэліктавы від — П. белая або еўрапейская (A. alba), занесены ў Чырв. кнігу. Ізалявана трапляецца ў Белавежскай пушчы.
Аднадомныя вечназялёныя дрэвы выш. 50—100 м, дыяметр ствала да 2 м з густой конусападобнай кронай. Жывуць да 200, некат. да 500—700 гадоў. Кара ўсіх відаў мае смалу. Ігліца шматгадовая, плоская, лінейная, мяккая, з 2 белаватымі палоскамі вусцейкаў на ніжнім баку. Жаночыя шышкі (зялёныя або чырванаватыя) і мужчынскія каласкі размешчаны на канцы леташніх парасткаў у верхняй ч. кроны. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя. Выспяваюць у 1-ы год і рассыпаюцца. Семя з крыльцам. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці цэлюлозы і дробных вырабаў. З кары паўночнаамерыканскай П. бальзамічнай (A. balsamea) атрымліваюць канадскі бальзам, з найб. пашыранай П. сібірскай (A. sibirica) — піхтавы бальзам, з ігліцы і маладых галінак — піхтавы алей. Лек., тэхн., дэкар. расліны.
А.Дз.Антанюк.
Піхта сібірская: 1 — агульны выгляд; 2 — галінка з жаночай шышкай; 3 — галінка з мужчынскімі каласкамі; 4 — спелая шышка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пі́хтаж.бат. Tánne f -, -n; Édeltanne f, Wéißtanne f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пі́хта
(ням. Fichte = сасна)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае пераважна ў гарах Паўн. паўшар’я; дае каштоўную драўніну, піхтавы бальзам, піхтавы алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пі́хта ’піхта, Abies Dietr.’ (ТСБМ), піхт (лаг., Расл. св.). З рус.пихта ’тс’, якое з ням.Fichte ’хваіна’ (Праабражэнскі, 2, 65; Фасмер, 3, 270; Мяркулава ЭИРЯ, 1, 1960, 46–51). Аднак больш пераканаўчым будзе тлумачэнне паходжання слова як запазычання з зах.-фінскіх моў, параўн. фін., карэл.pihka ’смала’, вепск.pihk ’густы лес’, вод.pihku ’сасна’, а таксама ст.-рус.пихта ’піхта’ (1557 г.) (КЭСРЯ, 340).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пи́хтабот.пі́хта, -ты ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)