пісуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльная ракавіна ў прыбіральні са сцёкам для мачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісуа́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пісуа́р пісуа́ры
Р. пісуа́ра пісуа́раў
Д. пісуа́ру пісуа́рам
В. пісуа́р пісуа́ры
Т. пісуа́рам пісуа́рамі
М. пісуа́ры пісуа́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пісуа́р м. писсуа́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пісуа́р, ‑а, м.

Спецыяльная ракавіна са сцёкам для мачы ў мужчынскай прыбіральні.

[Фр. pissoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісуа́р

(фр. pissoir)

спецыяльная ракавіна са сцёкам для мачы ў мужчынскай прыбіральні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

писсуа́р пісуа́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pisuar, ~u

м. пісуар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Pissoir

[pi'soa:r]

n -s, -e i -s пісуа́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

urinal

[ˈjʊrənəl]

n.

1) пісуа́рm. (у мужчы́нскай прыбіра́льні)

2) мужчы́нская прыбіра́льня

3) начны́ гаршчо́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)