пісані́на, -ы, ж. (разм., пагард.).

Мнагаслоўнае пісанне розных папер куды-н., а таксама самі такія паперы.

Развесці пісаніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пісані́на
Р. пісані́ны
Д. пісані́не
В. пісані́ну
Т. пісані́най
пісані́наю
М. пісані́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пісані́на ж., разг., презр. писани́на; бумагомара́ние ср., стряпня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пісані́на, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Тое, што напісана. Трэба, аднак, узяць у рукі гэтых газетных пісак, якія так недарэчы выступаюць са сваёй пісанінай. Лынькоў. Кастусь не пайшоў бы да Кудрынскага: няёмка ісці на кватэру і боязна паказваць сваю пісаніну. С. Александровіч. Зноў жа такі, седзячы крукам на праўцы чужой пісаніны, нічога свайго не напішаш. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісані́на ж пагард Schrieb m -s, Geschrebsel n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

писани́на пренебр. пісані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бумагомара́ние ср., разг., ирон. пісані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

elukubracja

ж. пісаніна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pisanina

ж. пагард. пісаніна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

paperwork

[ˈpeɪpərwɜ:rk]

n.

1) пісані́на ды і́ншая канцыля́рская пра́ца

2) пісьмо́вая пра́ца ву́чня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)