пірасо́ма

‘марская жывёла, абалочнік’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пірасо́ма пірасо́мы
Р. пірасо́мы пірасо́м
Д. пірасо́ме пірасо́мам
В. пірасо́му пірасо́м
Т. пірасо́май
пірасо́маю
пірасо́мамі
М. пірасо́ме пірасо́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АБАЛО́ННІКІ, лічынкавахордавыя (Tunicata, Urochorda),

падтып хордавых жывёл. Аб’ядноўвае 5 кл.: апендыкулярыі, бочачнікі (Cyclomyaria), асцыдыі, сальпы, агняцелкі, або пірасомы (Pirosomata). Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды ў морах і акіянах.

Даўж. ад 0,3—50 см да 30 м (калоніі пірасом). Цела мяшэчка- або бочачкападобнае, укрытае тунікай (абалонкай), утворанай выдзяленнем вонкавага эпітэлію. Хорда ёсць толькі ў лічынкавых формаў (акрамя апендыкулярый). Гермафрадыты. Размнажэнне палавое і бясполае.

Да арт. Абалоннікі: 1 — бочачнік; 2пірасома; 3 — калонія сальпаў; 4 — асцыдыя халацынтыя гузакаватая.

т. 1, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)