піраксе́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. піраксе́н
Р. піраксе́ну
Д. піраксе́ну
В. піраксе́н
Т. піраксе́нам
М. піраксе́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

піраксе́н, -ну м., мин. пироксе́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пироксе́н мин. піраксе́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГНЕЙС (ням. Gneis),

горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (ортагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў. Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльн. 2500—2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найб. стараж. участкаў зямной кары. На Беларусі разам з інш. пародамі складаюць дакембрыйскі крышт. фундамент. Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.

т. 5, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыяпсі́д

(ад ды- + гр. opsis = выгляд)

мінерал, манаклінны піраксен белага, зялёнага, сіняга колеру са шкляным бляскам; празрыстыя разнавіднасці выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)