піля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. піля́вы піля́вая піля́вае піля́выя
Р. піля́вага піля́вай
піля́вае
піля́вага піля́вых
Д. піля́ваму піля́вай піля́ваму піля́вым
В. піля́вы (неадуш.)
піля́вага (адуш.)
піля́вую піля́вае піля́выя (неадуш.)
піля́вых (адуш.)
Т. піля́вым піля́вай
піля́ваю
піля́вым піля́вымі
М. піля́вым піля́вай піля́вым піля́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Піля́вы ’рухавы чалавек’ (КТС — Ц. Гартны), пілаваць ’гізаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ). Да таіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рог

1. Вугал вуліцы (БРС).

2. Выступ, клін поля, лесу, лугу; лука, паварот ракі; клінападобная частка балота (Жытк., Крыч., Нясв., Рэч., Сал., Слаўг.).

ур. Дзе́даў рог (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. У рага́х (лес) каля в. Яскавічы Сал., ур. Піля́вы рог (выступ поля, лугу, лесу) каля в. Заспа Рэч., ур. Зая́зкі рог (балота) і ўр. Мулкоў рог (балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Пе́ршыя (Другі́я, Трэція) ражкі́ (выступ поля, лесу) каля в. Дзягавічы Крыч., ур. Бузя́ны рог (частка возера) каля в. Чарсвяны Уш.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)