Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пі́каIж. (оружие) пи́ка
пікаIIж., карт. пи́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пі́ка1, ‑і, ж.
Зброя ў выглядзе дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Ні разу ў жыцці Ваня не трымаў у руках ні вострай шашкі, ні пікі, нават у сядле ніколі не сядзеў.Новікаў.
пі́ка2,
гл. пікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піка (прыстаўка долевых адзінак) 1/108
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КА (польск. pika ад франц. pique),
дзіда, колючая халодная зброя, якая з часоў старажытнасці была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі; разнавіднасць доўгага кап’я. Складалася з трох- або чатырохграннага стальнога ляза (наканечніка) і дрэўка; даўж. 3,3 м (даўж. наканечніка 12 см) і маса 3—4 кг. У пяхоце выкарыстоўваліся да 2-й пал. 18 ст., у некат. кав. часцях большасці краін — да 1-й сусв. вайны, у шэрагу краін — да 1930-х г. У кавалерыі Чырв. Арміі П. была на ўзбраенні да 1931.
Да арт.Піка: 1 — еўрапейская, каля 1700; 2 — шылападобная чатырохгранная, Швейцарыя або Германія, 15 ст.; 3 — абардажная, Іспанія, 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА... (ад ісп. pico малая велічыня), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10−12 зыходнай адзінкі фіз. велічыні. Пазначаецца п.Напр., 1 пм = 10−12м, 1 пФ = 10−12 Ф.