піво́ня, -і, мн. -і, -во́нь, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства люцікавых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі.

|| прым. піво́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піво́ня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. піво́ня піво́ні
Р. піво́ні піво́нь
Д. піво́ні піво́ням
В. піво́ню піво́ні
Т. піво́няй
піво́няю
піво́нямі
М. піво́ні піво́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

піво́ня ж., бот. пио́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піво́ня, ‑і, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга садзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.

[Ад грэч. paiōnia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Півоня 5/477; 8/431; 9/158

- » - малочнакветная 8/431 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІВО́НЯ (Paeonia),

род кветкавых раслін сям. півоневых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Пн Афрыкі і на З Паўн. Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды П.: адваротнаяйцападобная (P. obovata), адхіленая (P. anomala), малочнакветкавая (P. lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — П. паўкустовая (P. suffruticosa).

Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульба- або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы-, тройчы- або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырв., радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка. Лек., дэкар. расліны.

Півоня: 1 — Амабіліс Супербісіма; 2 — Андрэ Лар’е; 3 — Мадам Рузвельт; 4 — Фестыва Максіма.

т. 12, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піво́ня ж. бат.ni¦e f -, -n, Pfingstrose f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

піво́ня

(польск. piwonia, ад фр. pivoine)

травяністая расліна сям. півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і горных зонах Еўразіі, на захадзе Паўн. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Піво́ня, півонія, півона. твоніна. піона, піванея, піёнія, пінена ’расліна Paeonia lactiПога’ і ’Paeonia officinalis’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ, ТС. Жыв. сл., Жыв. св.), півоня, пінавея ’піжма кануфер, Tanacetum balsamita L.’ (Кіс.), укр. атанія, рус. пеон. пион, польск. piwoniaпівоня’, w tory сі piwonia ’піжма кануфер’, чэш. pivonka, славац. pivönia. З лац. Раеопіа, якое са ст.-грэч. Пакта ’Пеонія’ — краіна ў паўн. Македоніі, адкуль расліна пашырылася. Сюды ж півонявы ’фіялетавы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пио́нI м., бот. піво́ня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)