Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
Піве́ні
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
		
	
		
			 | 
			
			мн. | 
		
	
	
		
			| Н. | 
			Піве́ні | 
			
		
			| Р. | 
			Піве́нь Піве́няў | 
			
		
			| Д. | 
			Піве́ням | 
			
		
			| В. | 
			Піве́ні | 
			
		
			| Т. | 
			Піве́нямі | 
			
		
			| М. | 
			Піве́нях | 
			
		
 
	
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
Пе́вень, піэвень, піе́вянь, пе́вянь, пі́вэнь, пі́вінь ’самец курыцы’ (ДАБМ, к. 294; Сцяшк. Сл., Мядзв., Гарэц., Бяс., Мал., Шпіл., Шат., ТС), ’журавель’ (пін., КЭС; Дразд.), ’надзьмуты чалавек’ (шкл., Мат. Маг.), сюды ж пе́вень, пеўнік ’трэшчыны на лёдзе ад удару’ (ТС) з-за падабенства на хвост пеўня. Укр. пі́вень, рус. дыял. пе́вень. Бел.-укр. ізалекса (на рус. тэрыторыі лексема пашырана ў дыялектах, прылягаючых да бел. і ўкр. моўнай тэрыторыі). Утворана пры дапамозе суф. ‑ень (< прасл. *‑enь) ад дзеяслова шматразовага дзеяння *pěv‑ati, які з *pěti, pojǫ > пець (гл.), адносна словаўтварэння гл. Вярхоў, Аб некат. асабл., 36. Значэнне ’журавель’, відаць, табуістычнае — процілеглае кантамінацыйнаму жу‑равель (з жораў і журба), звязанаму з паняццем ’журба, смутак’. Ст.-бел. певень: петуховъ певніовъ чотыры (1592) сведчыць пра першапачаткова ўдакладняючы характар назвы, аднак у Бярынды яны супрацьпастаўлены тэрытарыяльна: “волынски певень, литовски петухъ”, што наказвае на распаўсюджанне з поўдня.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)