пяце́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пяце́лька пяце́лькі
Р. пяце́лькі пяце́лек
Д. пяце́льцы пяце́лькам
В. пяце́льку пяце́лькі
Т. пяце́лькай
пяце́лькаю
пяце́лькамі
М. пяце́льцы пяце́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяце́лька ж.

1. пе́тля; (в упряжи — ещё) мо́чка;

2. уменьш. пе́телька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятля́, -і́; мн. пе́тлі і (зліч. 2, 3, 4) пятлі́; пе́тляў, ж.

1. Складзены і завязаны кальцом канец вяроўкі, шнурка і пад., а таксама сагнутая кальцом частка ніткі пры пляценні, вязанні.

Завязаць пятлю. П. на панчосе.

2. перан. Ужыв. для сімвалічнага абазначэння пакарання смерцю праз павешанне ці для абазначэння такога бязвыхаднага становішча, пры якім можна толькі павесіцца.

П. на яго трэба!

Хоць у пятлю лезь (пра бязвыхаднае становішча). Шукаць пятлі на шыю (таксама перан.: лезці ў небяспечныя, рызыкоўныя справы).

3. Лінія, кругавы рух у выглядзе замкнутай або паўзамкнутай крывой.

Апісаць пятлю.

Мёртвая п. (фігура найвышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці). Петлі заечых слядоў.

4. Тое, што і сіло.

5. Праразная адтуліна ў адзенні для зашпільвання (гузіка, запінкі), а таксама засцежка з тонкага шнурка, дроціка.

Абкідаць петлі.

6. Дзве планкі на шарніры, якія служаць для прымацавання створкі, дзвярэй.

Павесіць дзверы на петлі.

|| памянш. пяце́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 1, 5 і 6 знач.).

|| прым. пяце́льны, -ая, -ае (да 1, 3, 4, 5 і 6 знач.).

Пяцельнае шво.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аплі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Пяцелька для плацянога кручка (апліка).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаплі́чка ’драцяная пяцелька’ (Бяльк.). Гл. гаплі́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ткапяцелька (у адзенні)’ (добр., Мат. Гом.). Гл. путца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пятля́1 рухомае кальцо з вяроўкі, сіло; пяцелька (у адзенні)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан.; Сцяшк.; мсцісл., Жыв. сл.; даўг., Сл. ПЗБ), петля́ ’тс’ (ТС), сюды ж пятле́йка, петле́йкапяцелька, пятліца, гафтачка; почапка’ (баран., Сл. ПЗБ; ПСл; лун., Шатал.), пяце́лька ’тс’ (ТСБМ, Ласт.), пятлю́шка ’гафтачка’ (Жд.), ст.-бел. петелка ’тс’ (Скарына). Укр. петля́, рус. пе́тля́, польск. pętla, ст.-польск. petlica, чэш. petlice, славен. pentlja, pétlja ’пятля’, серб.-харв. пе̏тља ’гаплік’, балг. петля, пе́телкапяцелька з ніткі; гузік’, макед. петелка ’гузік’, ст.-слав. петлꙗ ’пятля’. Прасл. *petьlja не мае агульнапрынятай этымалогіі. Лічыцца запазычаннем з невядомай германскай крыніцы, параўн. ням. fessel, ст.-в.-ням. fezzil, ст.-ісл. fetill, ст.-анг. feter ’сіло, путы’ і інш. (Фасмер, 3, 252; Бязлай, 3, 32; Банькоўскі, 2, 534; БЕР, 5, 202). Сной₂ (505) рэканструюе прасл. *pętъlʼa, якое ўзводзіцца да *pętъ ’нацягнуты, напяты’; яшчэ раней Махэк₂ (447) звязваў з *pęti (гл. пяць), *pǫto (гл. пута).

Пятля́2 ’дзетародны орган самкі жывёлы’ (Нас.), пяце́лька (pieciélka) ’vulva’ (Нас.; Сержп.). Відаць, эўфемізм (гл. пятля1), параўн. пу́тка ’пятля, пяцелька (у мове шаўцоў)’: здзелай трохі шэрэйшае путка (добр., Мат. Гом.) і балг. пу́тка ’vulva’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пентэ́лька ’пятля для зашпільвання’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. piątla ’пятля’ і бел. пяце́лька. Да пятля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

eyelet

[ˈaɪlət]

n.

1) ву́шка n.; пятля́, пяце́лька f. (для гу́зікаў); дзі́рка f. (для шнуро́вак)

2) во́чка n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́ццапяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)