БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП),

браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20—30-мм аўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал. стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».

Баявая машына пяхоты «Мардэр» (ФРГ).
Баявая машына пяхоты БМП-2 (СССР).

т. 2, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пяхо́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пяхо́та
Р. пяхо́ты
Д. пяхо́це
В. пяхо́ту
Т. пяхо́тай
пяхо́таю
М. пяхо́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пехаці́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Ваеннаслужачы пяхоты.

|| прым. пехаці́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карне́т¹, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, роўны падпаручніку пяхоты, а таксама афіцэр, які меў гэты чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пяхоты. Пяхотны полк. // Прызначаны для пяхоты, для пехацінца. Пяхотнае абмундзіраванне. Пяхотныя пятліцы. // Які служыць у пяхоце. Пяхотны афіцэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

Падаваць пасылкі з аўтамашыны на т.

2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастро́іць², -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

Нанава размясціць у страі, змяніць строй чаго-н.

П. баявыя парадкі пяхоты.

|| незак. перастро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перастрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассыпны́, -а́я, -о́е.

Які захоўваецца, утрымліваецца, прадаецца без упакоўкі, россыпам.

Р. цэмент.

Р. цукар.

Р. тавар.

Рассыпны строй — баявы строй пяхоты, у якім стралкі размяшчаюцца ланцугом на значнай адлегласці адзін ад аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́, нескл., н.

1. Баявое пастраенне пяхоты ў форме чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях да канца 19 ст. галоўным чынам для адбіцця атак кавалерыі.

2. нязм. У форме чатырохвугольніка.

Каўнер к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфантэ́рыя, ‑і, ж.

Старая назва пяхоты, пяхотнага войска.

•••

Генерал ад інфантэрыі гл. генерал.

[Іт. infanteria ад infante — пехацінец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)