Пятро́ўскія
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне
|
мн. |
| - |
| Н. |
Пятро́ўскія |
| Р. |
Пятро́ўскіх |
| Д. |
Пятро́ўскім |
| В. |
Пятро́ўскія |
| Т. |
Пятро́ўскімі |
| М. |
Пятро́ўскіх |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Пятроўскія песні 8/658; 12/531, 653
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Ведомости» пятроўскія (газ.) 2/635; 3/290; 9/354
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІЯ ПЕ́СНІ, пятроўкі,
песні летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы беларусам і інш. славян. народам. Спявалі іх у час стараж. земляробчага свята Пятра (праз 5 дзён пасля Купалля). Сюжэтам яны блізкія да купальскіх песень і часам іх цяжка адрозніць. Аднак у П.п. мала абрадавых элементаў, дамінуюць сямейна-бытавыя, сямейныя матывы. На Беларусі ў некат. мясцовасцях пятроўкамі называюць усе купальскія песні, а таксама жніўныя песні (Столінскі, Жабінкаўскі р-ны). Ва ўсх. раёнах Магілёўшчыны да П.п. адносілі і траецкія песні. Таму жанравыя характарыстыкі П.п. даволі ўмоўныя. Найб. цікавыя П.п. з арыгінальнымі «пятроўскімі» напевамі. Вядомы ў Брэсцкім, Бешанковіцкім, Крупскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Быхаўскім і інш. раёнах. Яны ўключаюць песні з больш ці менш выразнай секундавай пераменнасцю ніжняга апорнага тону і характэрнай заключнай 6-складовай фігурай мелодыка-тэкставага рытму.
Публ.: Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985.
Літ.:
Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968.
Г.В.Таўлай.
т. 13, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пятро́ўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пятро́ўскі |
пятро́ўская |
пятро́ўскае |
пятро́ўскія |
| Р. |
пятро́ўскага |
пятро́ўскай пятро́ўскае |
пятро́ўскага |
пятро́ўскіх |
| Д. |
пятро́ўскаму |
пятро́ўскай |
пятро́ўскаму |
пятро́ўскім |
| В. |
пятро́ўскі (неадуш.) пятро́ўскага (адуш.) |
пятро́ўскую |
пятро́ўскае |
пятро́ўскія (неадуш.) пятро́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
пятро́ўскім |
пятро́ўскай пятро́ўскаю |
пятро́ўскім |
пятро́ўскімі |
| М. |
пятро́ўскім |
пятро́ўскай |
пятро́ўскім |
пятро́ўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
купа́льска-пятро́ўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
купа́льска-пятро́ўскі |
купа́льска-пятро́ўская |
купа́льска-пятро́ўскае |
купа́льска-пятро́ўскія |
| Р. |
купа́льска-пятро́ўскага |
купа́льска-пятро́ўскай купа́льска-пятро́ўскае |
купа́льска-пятро́ўскага |
купа́льска-пятро́ўскіх |
| Д. |
купа́льска-пятро́ўскаму |
купа́льска-пятро́ўскай |
купа́льска-пятро́ўскаму |
купа́льска-пятро́ўскім |
| В. |
купа́льска-пятро́ўскі (неадуш.) купа́льска-пятро́ўскага (адуш.) |
купа́льска-пятро́ўскую |
купа́льска-пятро́ўскае |
купа́льска-пятро́ўскія (неадуш.) купа́льска-пятро́ўскіх (адуш.) |
| Т. |
купа́льска-пятро́ўскім |
купа́льска-пятро́ўскай купа́льска-пятро́ўскаю |
купа́льска-пятро́ўскім |
купа́льска-пятро́ўскімі |
| М. |
купа́льска-пятро́ўскім |
купа́льска-пятро́ўскай |
купа́льска-пятро́ўскім |
купа́льска-пятро́ўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПЯТРО́, Пятра, Пятрок,
у беларусаў і інш. слав. народаў стараж. земляробчае свята. Адзначалася 29 чэрв. ст. стылю. З’яўлялася своеасаблівым працягам Купалля. Назва язычніцкага свята, да якога царква прымеркавала свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. — апякун хлеба і хлебаробаў. Калі спрыяла надвор’е, з П. пачыналі сенакос. З гэтага свята звычайна пачыналіся т.зв. пятроўскія карагоды, якія працягваліся да Спаса. У час святкавання спявалі пятроўскія песні, адбывалася кумаванне дзяўчат з хлопцамі, якому ў старажытнасці папярэднічала кумаванне дзяўчат паміж сабой (абмяняўшыся пярсцёнкамі або чым-небудзь з вопраткі, яны на працягу года лічыліся кумамі). Пасля П. дзень ішоў на спад, лета хілілася на восень.
т. 13, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
харо́міна, ‑ы, ж.
Вялікі будынак. [Гукан:] — Яны там у лясніцтве дачу сабе адгрохалі.. Хароміна! Шамякін. Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́ТНІЯ ПЕ́СНІ,
адзін з цыклаў каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы пераважна славянам і балцкім народам. На Беларусі — узор традыц. сялянскай нар.-песеннай класікі. Уключаюць маляўнічыя паводле зместу купальскія песні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды ў пару яе найбольшага росквіту. Асобную групу ўтвараюць касецкія песні. Уласна летнімі лічацца жніўныя песні (разам з зажынкавымі і дажынкавымі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяжкай працы жняі.
т. 9, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія,
першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра I. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости».
т. 4, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)