пярэдне...

Першая састаўная частка складаных прыметнікаў са знач. пярэдні. напр.: пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́днеа́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пярэ́днеа́дні пярэ́днеа́дняя пярэ́днеа́дняе пярэ́днеа́днія
Р. пярэ́днеа́дняга пярэ́днеа́дняй
пярэ́днеа́дняе
пярэ́днеа́дняга пярэ́днеа́дніх
Д. пярэ́днеа́дняму пярэ́днеа́дняй пярэ́днеа́дняму пярэ́днеа́днім
В. пярэ́днеа́дні (неадуш.)
пярэ́днеа́дняга (адуш.)
пярэ́днеа́днюю пярэ́днеа́дняе пярэ́днеа́днія (неадуш.)
пярэ́днеа́дніх (адуш.)
Т. пярэ́днеа́днім пярэ́днеа́дняй
пярэ́днеа́дняю
пярэ́днеа́днім пярэ́днеа́днімі
М. пярэ́днеа́днім пярэ́днеа́дняй пярэ́днеа́днім пярэ́днеа́дніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пярэдне...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «пярэдні», напрыклад: пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ПАНТЫЯ́К»

(Pontiac),

сям’я легкавых аўтамабіляў аддзялення «Пантыяк мотар» канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн» (ЗША). Выпускаецца з 1926. У асн. вырабляюцца спарт. пярэдне- і заднепрывадныя мадэлі з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка ад 90 да 205 кВт, найб. скорасць да 239 км/гадз.

Да арт. «Пантыяк»: кабрыялет «Пантыяк-Санфайр Коўп».

т. 12, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАНІЯГРА́ФІЯ (ад грэч. kranion чэрап + ...графія),

метад рэнтгеналагічнага даследавання чэрапа ў розных праекцыях. Пры К. робяць аглядныя (бакавыя, пярэдне-заднія, заднія, аксіяльныя, паўаксіяльныя) і прыцэльныя (для ўдакладнення стану асобных участкаў чэрапа — насавых, скулавых касцей, соскападобных адросткаў, сківіцы і інш.) здымкі, выяўляюць інтрацэрэбральныя кальцынаты пры таксаплазмозе, цыстыцэркозе, абвапнаванні ў пухлінах галаўнога мозга.

Л.​Л.​Аўдзей.

т. 8, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛЬНАЗО́РКАСЦЬ, гіперметрапія,

адхіленне ад нармальнай рэфракцыі вока, што перашкаджае выразна бачыць на блізкай адлегласці. Бывае рэфракцыйная (ад слабай пераламляльнай здольнасці аптычнай сістэмы вока) ці восевая (ад занадта кароткай пярэдне-задняй восі вока). Д. — звычайная рэфракцыя вока нованароджаных, пры росце паступова развіваецца суразмерная эметрапічная рэфракцыя вока. У дальназоркім воку прамяні святла, якія ідуць ад далёкіх і блізкіх прадметаў, перасякаюцца і збіраюцца за сятчаткай вока, таму прадметы відаць невыразна.

Адрозніваюць 3 ступені Д.: слабую, сярэднюю і высокую. Пры слабай і сярэдняй хворыя добра бачаць блізкія і далёкія прадметы, бо акамадацыйная здольнасць вока (магчымасць мяняць крывізну і таўшчыню крышталіка) добрая. На высокай ступені Д. хворыя кепска адрозніваюць прадметы здалёку і зблізку, нават з карэкцыяй. Некарэгіраваная Д. у дзяцей можа прывесці да развіцця касавокасці. Выпраўляюць Д. акулярамі з выпуклымі (збіральнымі) шкельцамі.

Л.​М.​Марчанка.

т. 6, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЫ́ЧНЫЯ ГУ́КІ,

гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода. У бел. мове якасці З.г. залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце.

Пры ўтварэнні шумных зычных асн. з’яўляецца шумавая або імпульсна-шумавая крыніца гуку, што ўзнікае ў раёне перашкоды для паветр. плыні. Калі дзейнічае толькі шумавая крыніца, узнікаюць глухія фрыкатыўныя зычныя «ф», «с», «ш», «х», пры адначасовым дзеянні галасавых звязак — звонкія фрыкатыўныя тыпу «з», «ж», «г»; калі дзейнічае імпульсна-шумавая крыніца, узнікаюць глухія выбухныя «п», «т», «к», пры папярэднім уключэнні галасавых звязак — адпаведныя ім звонкія «б», «д», «г» (выбухны). Афрыкаты «дз», «ц», «дж», «ч» характарызуюцца рэзкім пачаткам (як выбухныя) і больш працяглым шумам (як фрыкатыўныя). Пры ўтварэнні санорных «р», «л», «й», «м», «н», «в», «ў» гукавая хваля галасавой крыніцы як у галосных гукаў сустракае перашкоду (як у шумных) з адначасовым узнікненнем пабочнага свабоднага праходу для яе. Санорныя ніколі не аглушаюцца. У залежнасці ад месца перашкоды гукавой хвалі З.г. падзяляюцца на губныя «п», «б», «ф», «в», «ў», «м», зубныя «т», «д», «с», «з», «ц», «дз», «н», «л», «р», пярэдне-сярэднепаднябенныя «ш», «ж», «ч», «дж», сярэднепаднябенны «й», заднепаднябенныя «к», «г» (выбухны і фрыкатыўны), «х». З.г. акрамя «дж», «ж», «р», «ц», «ч», «ш» маюць адпаведныя парныя мяккія. Гук «й» не мае адпаведнага парнага цвёрдага.

Літ.:

Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.

А.​І.​Падлужны.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)