пярмя́к гл. пермякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярмя́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пярмя́к пермякі́
Р. пермяка́ пермяко́ў
Д. пермяку́ пермяка́м
В. пермяка́ пермяко́ў
Т. пермяко́м пермяка́мі
М. пермяку́ пермяка́х

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пярмя́к,

гл. пермякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЯРМЯ́К (Яўген Андрэевіч) (31.10.1902, г. Перм, Расія — 17.8.1982),

рускі пісьменнік. Скончыў Пермскі ун-т (1930). Друкаваўся з 1924. Пісаў казкі (зб-кі «Шчаслівы цвік», 1956; «Дзядуліна скарбонка», 1957; «Замок без ключа», 1962) і навук.-папулярныя кнігі для дзяцей і юнацтва («Кім быць?», 1946; «Ад вогнішча да катла», «Казка пра краіну Тэра-Фера», абедзве 1959; «Сказ пра газ», 1960), у якіх каштоўнасць чалавека сцвярджаецца праз працу. Аўтар раманаў «Казка пра шэрага воўка» (1960), «Апошнія замаразкі» (1962), «Гарбаты мядзведзь» (кн. 1—2, 1965—66), «Царства Ціхай Лутоні» (1970), «Яргарад» (1972), «Чароўнасць цемрай» (1976), у якіх праз казачныя вобразы раскрываў сучасныя праблемы, а таксама аповесцей, апавяданняў, п’ес, публіцыст. кніг («Пра сем асілкаў», 1960; «Азбука нашага жыцця», 1963), кнігі пра П.​Бажова «Даўгавечны майстар» (1974) і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—4. Свердловск, 1977—79.

Літ.:

Гура В.В. Евгений Пермяк: Очерк творчества. 2 изд. М., 1982.

Л.​В.​Календа.

т. 13, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́мі-пярмя́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́мі-пярмя́к ко́мі-пермякі́
Р. ко́мі-пермяка́ ко́мі-пермяко́ў
Д. ко́мі-пермяку́ ко́мі-пермяка́м
В. ко́мі-пермяка́ ко́мі-пермяко́ў
Т. ко́мі-пермяко́м ко́мі-пермяка́мі
М. ко́мі-пермяку́ ко́мі-пермяка́х

Крыніцы: nazounik2008, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́мі-пярмя́к,

гл. комі-пермякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пермякі́, -о́ў, адз. пярмя́к, пермяка́, м.

Былая назва часткі народа комі.

|| ж. пярмя́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. пярмя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пермя́к уст. пярмя́к, род. пермяка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ми-пермя́к ко́мі-пярмя́к, род. ко́мі-пермяка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пермякі́, ‑оў; адз. пярмяк, пермяка, м.; пярмячка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. пярмячкі, ‑чак; ж.

Былая назва часткі народа комі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)