пяка́рскі гл. пекар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяка́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пяка́рскі пяка́рская пяка́рскае пяка́рскія
Р. пяка́рскага пяка́рскай
пяка́рскае
пяка́рскага пяка́рскіх
Д. пяка́рскаму пяка́рскай пяка́рскаму пяка́рскім
В. пяка́рскі (неадуш.)
пяка́рскага (адуш.)
пяка́рскую пяка́рскае пяка́рскія (неадуш.)
пяка́рскіх (адуш.)
Т. пяка́рскім пяка́рскай
пяка́рскаю
пяка́рскім пяка́рскімі
М. пяка́рскім пяка́рскай пяка́рскім пяка́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пяка́рскі пека́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяка́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пекара, належыць яму. Пякарскі чапец. Пякарскі фартух. Пякарскае рамяство.

2. Тое, што і пякарны. Пякарскія дрожджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЯКА́РСКІ (Эдуард Карлавіч) (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),

расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АН СССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус. геагр. т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас. АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АН СССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).

Літ.:

Э.​К.​Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;

Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.

В.​А.​Ярмоленка.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯКА́РСКІ (Аляксандр Антонавіч) (н. 30.5.1952, в. Буда Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1975). З 1982 у Гродзенскім ун-це, з 2000 у Бел. тэхнал.’ ун-це. Навук. працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай пераменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў класічных функцыян. прасторах.

Тв.:

Чебышевские рациональные приближения в круге, на окружности и на отрезке // Матем. сб. Нов. сер. 1987. Т. 133, №1;

Hardy space niethods in rational approximation // Grundlehren der matheniatischen Wissenschaften. Berlin etc., 1996. Bd. 304.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пе́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца выпечкай хлеба.

|| прым. пяка́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пякарскі І. 1/567

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пякарскі П. П. 2/323

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пякарскі Э. К. 7/284; 8/651

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)