пяву́ння

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пяву́ння пяву́нні
Р. пяву́нні пяву́нняў
Д. пяву́нні пяву́нням
В. пяву́нню пяву́нняў
Т. пяву́нняй
пяву́нняю
пяву́ннямі
М. пяву́нні пяву́ннях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяву́ння, ‑і, ж.

Разм. Жан. да пявун (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)