пыхце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пыхчу́ пыхці́м
2-я ас. пыхці́ш пыхціце́
3-я ас. пыхці́ць пыхця́ць
Прошлы час
м. пыхце́ў пыхце́лі
ж. пыхце́ла
н. пыхце́ла
Загадны лад
2-я ас. пыхці́ пыхці́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.

2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыхце́ць ’курыць’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ’праяўляць запальчывасць’ (Жд. 2). Да пыхаць (гл.), пыхкаць з “інтэнсіўным” суфіксам ‑t‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пы́хнуць, пыхце́ць гл пыхкаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцецьпыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкатьпыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкампыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыхце́ць ’кіпець’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана па мадэлі пыхце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

puff2 [pʌf] v.

1. (at/on) палі́ць цыгарэ́ту/лю́льку

2. (out) пуска́ць клубы́ ды́му/па́ры

3. infml пыхце́ць, дымі́ць; ця́жка ды́хаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Нюхце́ць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр., Сл. ПЗБ), рус. нюхтить ’нюхаць, вынюхваць, вышукваць’, славац. nuchtiť ’тс’. Да нюхаць (гл.) з інтэнсіўным ‑т‑, параўн. дыхаць і дыхцець, пыхаць і пыхцець і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dyszeć

dysz|eć

незак.

1. цяжка дыхаць; сапці, пыхцець;

~ał ciężko — ён цяжка соп;

2. дыхаць; патыхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пы́хаць (пы́хаті) ’пырскаць, апырскваць’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’часта, моцна дыхаць’ (Нас., Гарэц.), ’бухаць (пра агонь, полымя), абдаваць гарачынёй’ (Нас., ТСБМ), ’выяўляць моцнае пачуццё, гневацца’ (Нас., ТСБМ), пы́хнуць ’хутка знікнуць; пачырванець’ (Бяльк.), ’хутка узняцца’ (Ян.), пы́хнуті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), пых — выклічнік, імітуючы раптоўнае узгаранне, пачырваненне (Нас., мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж пы́хаўка ’морда, мыса’ (ушац., Нар. лекс.), укр. пиха́типыхцець’, рус. пыха́ть, пы́хать ’гарэць, палаць; курыць’, н.-луж. pychaś ’цяжка дыхаць’, славен. píhati ’дуць, раздуваць агонь’, харв. чак. pȉhȁt ’цяжка дыхаць, сапці’, балг. пи́хам ’цяжка дыхаць’, ст.-слав. пыхати ’тс’. Прасл. *pyxati ’дуць, дыхаць’, ітэратыў да *pъxati, параўн. балг. пъ́хам ’храпець’ (гл. пхаць, піхаць), Бязлай, 3, 34; БЕР, 5, 268; чаргуецца з *puxati (гл. пухаць). Гл. таксама Фасмер, 3, 421; Шустар-Шэўц, 2, 1196–1197; Чарных, 2, 88 (рэканструюе старое значэнне ’надувацца; адчувацца’); Глухак, 511 (узводзіць да і.-е. *pū‑s‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)