пыта́льны вопроси́тельный;

п. по́зірк — вопроси́тельный взгляд;

○ п. сказ — грам. вопроси́тельное предложе́ние;

п. займе́ннік — грам. вопроси́тельное местоиме́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

займе́ннік м. грам. Pronómen n -s, - і -mina; Fürwort n -(e)s, -wörter;

асабо́вы займе́ннік Personálpronomen n, persönliches Fürwort;

пыта́льны займе́ннік Interrogatívpronomen n, Frágefürwort n;

указа́льны займе́ннік Demonstratívpronomen n, hínweisendes Fürwort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вопроси́тельный

1. пыта́льны, запыта́льны;

вопроси́тельный знак грам. пыта́льнік;

вопроси́тельное предложе́ние грам. пыта́льны сказ;

вопроси́тельное местоиме́ние грам. пыта́льны займе́ннік;

2. (испытующий) дапы́тлівы, запы́тлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Interrogatívpronomen n -s, - і -mina грам. пыта́льны займе́ннік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zaimek

м. грам. займеннік;

zaimek osobowy — асабовы займеннік;

zaimek dzierżawczy — прыналежны займеннік;

zaimek wskazujący — указальны займеннік;

zaimek względny — адносны займеннік;

zaimek pytajny — пытальны займеннік;

zaimek zwrotny — зваротны займеннік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дзе ’дзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нічо́га ’нічога; нядрэнна; абы-як’ (Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’нічога, нішто сабе’ (Ян.), нычо́го ’дрэнна, нічога’ (Клім.), нічаго́ ’нічога, так сабе’ (Бяльк.), нічо́го ’нічога’ (Сцяшк.), укр. нічо́го ’нічога’, рус. ничего́ ’нічога; зусім; так сабе’, польск. рэдка niczego ’нічога; зусім’, чэш. ničeho ’нічога’, славац. ničoho ’тс’, в.-луж. ničeho, ničoho ’тс’, серб.-харв. nȉčego ’тс’. Пераважна паўн.-слав. утварэнне з *ni (адмоўе) і *čego (пытальны займеннік), гл. што. Экспрэсіўныя дэрываты: нічо́гачка, нічо́гачкі (Яўс., Нас.), нічагу́сі (⁺ні‑чаго‑сі, гл. сёй), нічогу́сенькі (ТС), нічагу́сенька, нічагусенькі, нічоге́нькі (Нас., Касп., Ян.), нічагу́ські (Сл. ПЗБ), нічагуткі (⁺ні‑чаго‑т‑кі, Бяльк.), нычогутько (⁺ні‑чого‑ти‑ко, гл. той, Клім.), нічаге́нечкі (Мат. Маг.). Развіццё семантыкі ад нейтральнага ’нічога’ да рознай градацыі адмоўных значэнняў на падставе спалучэнняў нічога дрэннага, нічога асаблівага ’так сабе, нядрэнна’, да нічога добрага ’абы-як, дрэнна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)