пыта́льны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе пытанне (у 1 знач.), выяўляе яго.

П. сказ.

П. позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыта́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пыта́льны пыта́льная пыта́льнае пыта́льныя
Р. пыта́льнага пыта́льнай
пыта́льнае
пыта́льнага пыта́льных
Д. пыта́льнаму пыта́льнай пыта́льнаму пыта́льным
В. пыта́льны (неадуш.)
пыта́льнага (адуш.)
пыта́льную пыта́льнае пыта́льныя (неадуш.)
пыта́льных (адуш.)
Т. пыта́льным пыта́льнай
пыта́льнаю
пыта́льным пыта́льнымі
М. пыта́льным пыта́льнай пыта́льным пыта́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пыта́льны вопроси́тельный;

п. по́зірк — вопроси́тельный взгляд;

п. сказграм. вопроси́тельное предложе́ние;

п. займе́ннікграм. вопроси́тельное местоиме́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пыта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе пытанне, выяўляе пытанне. Пытальны сказ. Пытальны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыта́льны

1. frgend, Frge-;

2. грам. interrogatv

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПЫТА́ЛЬНЫ СКАЗ,

сказ, які выражае недахоп інфармацыі пра пэўны аб’ект і патрабуе адказу на пытанне. Напр.: «Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў, // Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?» (Я.​Купала).

Фармальныя паказчыкі значэння пытальнасці: пытальная інтанацыя («Дождж яшчэ ідзе?»), пытальныя словы — часціцы «ці», «хіба», «а», «няўжо»; займеннікі «хто», «што», «чый», «які», «колькі»; прыслоўі «дзе», «калі», «як», «куды», «адкуль», «навошта». Важную ролю ў пабудове П.с. адыгрывае лагічны націск, які дазваляе дакладна ўказаць, якой інфармацыі не хапае («Ко́ля прыехаў?» — «Коля прые́хаў?»). Як П.с. у маўленні могуць афармляцца: рытарычны вокліч («Хто яго не ведае?!»), альтэрнатыўнае запытанне («Гэту кнігу возьмеш ці тую?»), даданая ч. складанага сказа («Я ўсё гадаў, хто мог мне тэлефанаваць»), пабуджэнне («Ты пачнеш нарэшце працаваць?!»), перапытанне-паўтор («Кажаш, ужо прачытаў? Вазьмі другі раман»), пацвярджэнне («А як жа іначай? Так і трэба было!»). У канцы П.с. ставіцца пытальнік (?).

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вопроси́тельный

1. пыта́льны, запыта́льны;

вопроси́тельный знак грам. пыта́льнік;

вопроси́тельное предложе́ние грам. пыта́льны сказ;

вопроси́тельное местоиме́ние грам. пыта́льны займе́ннік;

2. (испытующий) дапы́тлівы, запы́тлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га², часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот.

Га? Што?

2. Ужыв. пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу.

Тата, га, тата!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

interrogative [ˌɪntəˈrɒgətɪv] adj. ling. пыта́льны;

interrogative pronouns пыта́льныя займе́ннікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pytający

пытальны, запытальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)