ПЫЛАВЫ́Я ТУМА́ННАСЦІ,

воблакі міжзорнага рэчыва, якія ўтрымліваюць вял. колькасць касм. пылу (да 10​4 часцінак/см³; гл. Туманнасці галактычныя). Назіраюцца як цёмныя вобласці, скрозь якія не бачны размешчаныя за імі зоркі, радзей як светлыя адбівальныя туманнасці, калі блізка знаходзіцца яркая зорка і яе святло адбіваецца часцінкамі пылу (папярочнік асветленай вобласці не большы за 1 пс). Многа цёмных П.т. знаходзіцца ў вобласці Млечнага Шляху (яны ўтвараюць доўгую паласу). Найб. вядомыя з іх «Конская Галава» і «Вугальны Мяшок» (памеры апошняй 8 пс, адлегласць 150 пс). Вял. колькасць адбівальных П.т. знаходзіцца ў спіральных рукавах Галактыкі; разам з газавымі туманнасцямі яны ўтвараюць газава-пылавыя комплексы памерам у дзесяткі і сотні парсек. Невял. ўтварэнні з канцэнтрацыяй пылу ў дзесяткі і сотні разоў большай, чым у П.т., наз. глобуламі.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 13, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пылавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пылавы́ пылава́я пылаво́е пылавы́я
Р. пылаво́га пылаво́й
пылаво́е
пылаво́га пылавы́х
Д. пылаво́му пылаво́й пылаво́му пылавы́м
В. пылавы́ (неадуш.)
пылаво́га (адуш.)
пылаву́ю пылаво́е пылавы́я (неадуш.)
пылавы́х (адуш.)
Т. пылавы́м пылаво́й
пылаво́ю
пылавы́м пылавы́мі
М. пылавы́м пылаво́й пылавы́м пылавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́за-пылавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́за-пылавы́ га́за-пылава́я га́за-пылаво́е га́за-пылавы́я
Р. га́за-пылаво́га га́за-пылаво́й
га́за-пылаво́е
га́за-пылаво́га га́за-пылавы́х
Д. га́за-пылаво́му га́за-пылаво́й га́за-пылаво́му га́за-пылавы́м
В. га́за-пылавы́ (неадуш.) га́за-пылаву́ю га́за-пылаво́е га́за-пылавы́я (неадуш.)
Т. га́за-пылавы́м га́за-пылаво́й
га́за-пылаво́ю
га́за-пылавы́м га́за-пылавы́мі
М. га́за-пылавы́м га́за-пылаво́й га́за-пылавы́м га́за-пылавы́х

Крыніцы: prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́зава-пылавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́зава-пылавы́ га́зава-пылава́я га́зава-пылаво́е га́зава-пылавы́я
Р. га́зава-пылаво́га га́зава-пылаво́й
га́зава-пылаво́е
га́зава-пылаво́га га́зава-пылавы́х
Д. га́зава-пылаво́му га́зава-пылаво́й га́зава-пылаво́му га́зава-пылавы́м
В. га́зава-пылавы́ (неадуш.)
га́зава-пылаво́га (адуш.)
га́зава-пылаву́ю га́зава-пылаво́е га́зава-пылавы́я (неадуш.)
га́зава-пылавы́х (адуш.)
Т. га́зава-пылавы́м га́зава-пылаво́й
га́зава-пылаво́ю
га́зава-пылавы́м га́зава-пылавы́мі
М. га́зава-пылавы́м га́зава-пылаво́й га́зава-пылавы́м га́зава-пылавы́х

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пылавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пылу (у 1 знач.). Пылавое воблака. Пылавыя часцінкі. Пылавая інфекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЫЁНА ВЯЛІ́КАЯ ТУМА́ННАСЦЬ,

адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да Арыёна вялікай туманнасці каля 300 пс. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс. Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. Гл. таксама Туманнасці галактычныя.

т. 2, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭЙША́НЬ,

нагор’е ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, паміж пустыняй Алашань і ўсх. краем Цянь-Шаня. Даўж. каля 700 км, шыр. каля 250 км. Выш. да 2791 м (г. Мацзуншань). Складаецца з пераважна нізкагорных, моцна разбураных выветрываннем глыбавых масіваў і хрыбтоў з стараж. метамарфічных і крышт. парод. Міжгорныя паніжэнні запоўнены кайназойскімі грубаабломкавымі адкладамі. Пашырана эолавае выветрыванне. Клімат умераны, вельмі сухі. Ападкаў 40—80 мм за год. Частыя пылавыя буры. Пераважаюць ландшафты камяністых пустыняў, паўпустыні, саланчакі; месцамі тугайныя зараснікі.

т. 3, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМІ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ ВЫВУЧЭ́ННЯ І КАНТРО́ЛЮ ПРЫРО́ДНАГА АСЯРО́ДДЗЯ,

сукупнасць метадаў, спосабаў і апаратуры для фіксавання параметраў, вывучэння і кантролю будовы, саставу і дынамікі прыроднага асяроддзя з космасу. З дапамогай ШСЗ вядуць пошук карысных выкапняў, вывучаюць дынаміку перыяд. (сутачных, сезонных і інш.) і эпізадычных (ураганы, тайфуны, вывяржэнні вулканаў, пылавыя буры і інш.) прыродных з’яў, фіксуюць праявы антрапагеннай дзейнасці (рэгіянальныя змены ландшафтаў вакол гарадоў, забруджванне вод, энергет. страты з індустр. і жылых аб’ектаў і інш.). З дапамогай касм. метадаў назірання вызначаюць запас вільгаці на палях, стан пасеваў с.-г. культур, прагназуюць ураджай і інш. У лясной гаспадарцы выкарыстоўваюцца для картаграфавання ляснога фонду, інвентарызацыі лясных рэсурсаў і інш. Вызначаюцца высокай навук. і эканам. эфектыўнасцю. Уваходзяць у сістэму экалагічнага маніторынгу.

т. 8, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пыл, -у, м.

1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

Сціраць п. з мэблі.

Дарожны п.

Аж п. курыць.

П. у вочы пускаць (перан.: хвалячыся, абманваць; разм.).

2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памянш. пыло́к, -лку́, м. (да 1 знач.).

|| павел. пылі́шча, -а, н. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. пы́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і пылавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Пыльнае паветра.

Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЭРАЗО́ЛІ (ад аэра... + золі),

дысперсныя сістэмы з цвёрдымі ці вадкімі часцінкамі, завіслымі ў газавым асяроддзі (пераважна ў паветры). Да аэразоляў адносяцца туман, воблакі, дым (памер часцінак 0,1—5 мкм), пыл (10—100 мкм) і інш. Аэразолі ўтвараюцца ў прыродных працэсах (воблачнасць, вывяржэнні вулканаў, лясныя пажары, пылавыя буры, метэарытны і касм. пыл і інш.) або ў выніку дзейнасці чалавека (прамысл. і трансп. выкіды, пэўныя тэхналогіі, гарэнне паліва, пораху, арган. рэчываў, тытуню, радыяц. забруджванне). Аэразолі з прыроднага туману і выкідаў прам-сці наз. смогам.

Аэазолі ўплываюць на эл. і хім. характарыстыкі атмасферы, рассейванне і паглынанне ў ёй сонечнай радыяцыі, бачнасць, фарміраванне воблакаў і ападкаў. Штучныя аэразолі выкарыстоўваюцца ў аэразольтэрапіі (інгаляцыя, дэзінфекцыя), прам-сці (нанясенне металічных і лакафарбавых пакрыццяў, распыленне паліва), сельскай гаспадарцы (распыленне пестыцыдаў, інсектыцыдаў). Узнікненне аэразоляў часта непажаданае з-за страт каштоўных рэчываў, забруджвання паветра, шкоднага ўздзеяння на людзей і навакольнае асяроддзе, тэхн. канструкцыі і інш. (гл. таксама Аэразольная катастрофа).

т. 2, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)