пшык, -у, м. (разм.).

Нічога, пустата.

Застаўся адзін п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пшы́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пшы́к
Р. пшы́ку
Д. пшы́ку
В. пшы́к
Т. пшы́кам
М. пшы́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пшы́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пшык (род. пшы́ку) м., разг., фам. пшик;

быў бык, а вы́йшаў п. — был бык, а вы́шел пшик;

сышло́ на п. — сошло́ на пшик, на нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пшык, ‑у, м.

Разм. Нічога, пустата. Максіму адразу кінулася ў вочы, што ад рэвалюцыйнага запалу Бляхара, якім ён так любіў фарсіць дома, застаўся адзін пшык. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пшык — выклічнік для перадачы інтэнсіўнага згарання (Шымк. Собр.), імітуе гукавы эфект ад запаленага пораху, гарачага жалеза, апушчанага ў ваду; выпусканне газаў (Нас.): зрабіў пшык (Сержп.), ’нічога, пустата’ (ТСБМ, Сцяшк.), пшы́каць ’рабіць успышку порахам; ціха выпускаць газы’ (Нас.), пшы́чыць ’сіпець (пра гадзюку)’ (ЛА, 1), сюды ж пшы́каўка ’порхаўка’ (ЛА, 1; смарг., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, параўн. укр. пшик, якое Смаль–Стоцкі (Приміт., 170) трактуе як “стары выгук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пшик разг. пшык, род. пшы́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Распшы́каць ’зрасходаваць, патраціць’ (карэліц., Жыв. НС). Да пшык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацмыга́ць ’аббегаць’ (Нас.). Ад цмыгаць ’бегаць, шнырыць’, параўн. цмыг! выкл. ’пшык!’, цмы́га ’хітраваты, пранырлівы чалавек’ (Нас., КСП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшы́кі ’іголкі хвоі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pušis ’сасна’ або з гукаперайманнем пшык!, што імітуе хуткае згаранне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)