Пу́шна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Пу́шна
Р. Пу́шна
Д. Пу́шну
В. Пу́шна
Т. Пу́шнам
М. Пу́шне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПУ́ШНА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 12 км на ПдУ ад г. Полацк. Пл. 0,36 км², даўж. 920 м, найб. шыр. 510 м, даўж. берагавой лініі 2,28 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, на ПдУ выш. да 5 м, пад забалочаным лесам. Берагі забалочаныя, участкамі сплавінныя. Выцякае р. Сомніца.

т. 13, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пу́шна-фу́травы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пу́шна-фу́травы пу́шна-фу́травая пу́шна-фу́травае пу́шна-фу́травыя
Р. пу́шна-фу́травага пу́шна-фу́травай
пу́шна-фу́травае
пу́шна-фу́травага пу́шна-фу́травых
Д. пу́шна-фу́траваму пу́шна-фу́травай пу́шна-фу́траваму пу́шна-фу́травым
В. пу́шна-фу́травы (неадуш.)
пу́шна-фу́травага (адуш.)
пу́шна-фу́травую пу́шна-фу́травае пу́шна-фу́травыя (неадуш.)
пу́шна-фу́травых (адуш.)
Т. пу́шна-фу́травым пу́шна-фу́травай
пу́шна-фу́траваю
пу́шна-фу́травым пу́шна-фу́травымі
М. пу́шна-фу́травым пу́шна-фу́травай пу́шна-фу́травым пу́шна-фу́травых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Маскоўскі пушна-футравы інстытут 2/350

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАКІ́ЦКІ (Пётр Фаміч) (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 21.10.1977),

бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад. АН Беларусі (1967), д-р біял. н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1930 ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім ун-це. З 1938 у Маскоўскім пушна-футравым ін-це (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле АН СССР, з 1957 ва Усесаюзным ін-це навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.

Тв.:

Генетика. 4 изд. М., 1937;

Биологическая статистика. 3 изд. Мн., 1973;

Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн., 1978.

П.Ф.Ракіцкі.

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)