пухлі́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пухлі́нны пухлі́нная пухлі́ннае пухлі́нныя
Р. пухлі́ннага пухлі́ннай
пухлі́ннае
пухлі́ннага пухлі́нных
Д. пухлі́ннаму пухлі́ннай пухлі́ннаму пухлі́нным
В. пухлі́нны (неадуш.)
пухлі́ннага (адуш.)
пухлі́нную пухлі́ннае пухлі́нныя (неадуш.)
пухлі́нных (адуш.)
Т. пухлі́нным пухлі́ннай
пухлі́ннаю
пухлі́нным пухлі́ннымі
М. пухлі́нным пухлі́ннай пухлі́нным пухлі́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пухлі́нны о́пухолевый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пухлі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пухліны. Пухлінны працэс. Пухліннае захворванне. Пухлінныя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма, ненармальнае разрастанне тканкі якога-н. органа.

Дабраякасная п.

|| прым. пухлі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́пухолевый пухлі́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tumorous

[ˈtu:mərəs]

adj. Med.

пухлі́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

інфільтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Спец. Мясцовае ўшчыльненне і павелічэнне аб’ёмаў тканак у выніку скаплення ў іх клетачных элементаў з прымессю крыві і лімфы і хімічных рэчываў. Запаленчы інфільтрат. Пухлінны інфільтрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛІ́П (грэч. polypus літар. мнаганогі),

паталагічнае ўтварэнне, якое ўзвышаецца над паверхняй слізістых абалонак (верхніх дыхальных шляхоў, жан. палавых органаў, страўнікава-кішачнага тракту, прыдатачных пазух носа і інш.). Перадпухлінны працэс, напр., паліпоз тоўстай кішкі — аблігатны перадрак. Адрозніваюць пухлінны — адэнаматозны П. (напр., страўніка, кішэчніка), дысгарманальны (эндаметрый), запаленчага (гіперпластычны, алергічны) і дызантагенетычнага паходжання (напр., ангіяматозны), П. няяснай этыялогіі. Памеры ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, бываюць рознай формы і кансістэнцыі, з гладкай дольчатай ці варсістай паверхняй. Напр., адэнаматозны П. складаецца ў асноўным з залозістай тканкі, дысгарманальны і запаленчы — са злучальнай. Бывае плацэнтарны П., які ўзнікае ў матцы пасля цяжарнасці. П. могуць нагнойвацца, пакрывацца язвамі, кроватачыць. Лячэнне хірургічнае.

М.​К.​Недзьведзь.

т. 12, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інфільтра́т

(ад ін- + фільтрат)

павелічэнне аб’ёмаў тканак у выніку скаплення ў іх клетачных элементаў з прымессю крыві і лімфы (напр. пухлінны і.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)