◎ Пухло́ 1 ’дрыгва, багністае месца’ (ТС). Відаць, ад пухаць ’брадзіць; пускаць бурбалкі, пузырыцца’, параўн. палес. уздыхавіна ’дрыгва’.
◎ Пухло́ 2 ’пухір у рыбы’ (бяроз., ЛА, 1). Да пу́хаць ’пыхкаць, пшыкаць; лопацца’, аднак не выключана сувязь з пусты, параўн. пу́сла ’паветраны пузыр у рыбы’ (гл.) і славен. puhel ’пусты, парожні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пухло́ Небяспечнае месца, гразкае вокнішча на балоце; багна (Жытк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс ‑іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьліна ’адно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райло́, ро́йла ’непарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуць — пухло ’дрыгва, патапеча’, раўці — раўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піць — пойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыць — ройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)