◎ Пус-пус ’словы для падклікання кароў’ (ДАБМ, камент., 895), рус. дыял. пус‑пус ’словы для падклікання авечак’, параўн. таксама пусенька, пусёнушка ласк. ’кароўка’. Няясна; магчыма, звязаныя з пшэйка, псёйка ’тс’, утвораных ад пшэ‑ншэ, варыянт псе‑псе (словы для падклікання кароў), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пусто́ўшчына экспр. ’негаспадарлівы чалавек’ (ПСл). Архаізм, параўн. ст.-бел. пустовщина/пустовщына ’неапрацаваны кавалак зямлі’, земля пустовская ’пустэча, пустка’ (Статут 1588), пус‑ товщина ’незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (Ст.-бел. лексікон), пустовщизна ’тс’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 78), пустоўская (пустовскія) тлумачыцца як “выморочные имущества”, укр. пустовщина ’апусцелая сяліба, пусташ’, параўн. рус. пустовди ’пусты, вольны, нікім і нічым не заняты’. Да пуставаць, пусты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́сла ’унутраны паветраны пузыр у рыбы’: оконь мая пусла, у карпа пусла моцная (воран., Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балт., 52; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 71), з літ. pūslė ’тс’ (< pūsti ’дуць’), што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах; аднак параўн. балг. дыял. пу́ска ’мачавы пузыр у парасяці і мяса, якое складваюць у яго’ (< *пус(т)ка!, інакш гл. БЕР 5, 860), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектызма *pustь‑lo (ад *pustь, гл. пусты), параўн. рус. дыял. пуслословье (< пустословье). Ст.-бел. пусилиско ’рэмень ад сядла’, пуслиско ’тс’ не звязаны з папярэднім словам і, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), запазычаны з польск. puślisko ’рэмень, што злучае стрэмя з сядлом’. Сучаснае польск. дыял. pusią ’тс’, ст.-польск. puślisko ’тс’. Калашнікаў (Этимология–1994–1996, 71) у сваю чаргу лічыць запазычаннямі з усходнеславянскіх моў, што выводзяцца з прасл. *pptslo (ад *potati ’путаць’); гэта дапускае і Банькоўскі (2, 966). Да сказанага можна дадаць, што выкарыстанне путаў у блізкай да названай функцыі назіраецца сярод вяскоўцаў і зараз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)