ПУРПУРО́ВЫЯ БАКТЭ́РЫІ,

група фотасінтэзуючых бактэрый. З сям., больш за 50 відаў. Адрозніваюць пурпуровыя серныя і пурпуровыя нясерныя бактэрыі. Пашыраны ў прэсных і салёных вадаёмах.

Клеткі сферычныя, палачкападобныя і звілістыя, нерухомыя і рухомыя (маюць жгуцікі). Анаэробныя арганізмы (ёсць факультатыўныя анаэробы), грамадмоўныя. Размнажаюцца дзяленнем ці пачкаваннем. Маюць бактэрыяхларафіл, караціноіды. Фотасінтэз адбываецца без выдзялення кіслароду. Многія віды фіксуюць азот і выдзяляюць вадарод. Прымаюць удзел у біягеахім. цыклах серы, азоту і вугляроду. Выкарыстоўваюцца для вывучэння механізмаў фотасінтэзу. Гл. таксама Серабактэрыі.

А.​І.​Ерашоў.

т. 13, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пурпуро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пурпуро́вы пурпуро́вая пурпуро́вае пурпуро́выя
Р. пурпуро́вага пурпуро́вай
пурпуро́вае
пурпуро́вага пурпуро́вых
Д. пурпуро́ваму пурпуро́вай пурпуро́ваму пурпуро́вым
В. пурпуро́вы (неадуш.)
пурпуро́вага (адуш.)
пурпуро́вую пурпуро́вае пурпуро́выя (неадуш.)
пурпуро́вых (адуш.)
Т. пурпуро́вым пурпуро́вай
пурпуро́ваю
пурпуро́вым пурпуро́вымі
М. пурпуро́вым пурпуро́вай пурпуро́вым пурпуро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бру́дна-пурпуро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бру́дна-пурпуро́вы бру́дна-пурпуро́вая бру́дна-пурпуро́вае бру́дна-пурпуро́выя
Р. бру́дна-пурпуро́вага бру́дна-пурпуро́вай
бру́дна-пурпуро́вае
бру́дна-пурпуро́вага бру́дна-пурпуро́вых
Д. бру́дна-пурпуро́ваму бру́дна-пурпуро́вай бру́дна-пурпуро́ваму бру́дна-пурпуро́вым
В. бру́дна-пурпуро́вы (неадуш.)
бру́дна-пурпуро́вага (адуш.)
бру́дна-пурпуро́вую бру́дна-пурпуро́вае бру́дна-пурпуро́выя (неадуш.)
бру́дна-пурпуро́вых (адуш.)
Т. бру́дна-пурпуро́вым бру́дна-пурпуро́вай
бру́дна-пурпуро́ваю
бру́дна-пурпуро́вым бру́дна-пурпуро́вымі
М. бру́дна-пурпуро́вым бру́дна-пурпуро́вай бру́дна-пурпуро́вым бру́дна-пурпуро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чо́рна-пурпуро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рна-пурпуро́вы чо́рна-пурпуро́вая чо́рна-пурпуро́вае чо́рна-пурпуро́выя
Р. чо́рна-пурпуро́вага чо́рна-пурпуро́вай
чо́рна-пурпуро́вае
чо́рна-пурпуро́вага чо́рна-пурпуро́вых
Д. чо́рна-пурпуро́ваму чо́рна-пурпуро́вай чо́рна-пурпуро́ваму чо́рна-пурпуро́вым
В. чо́рна-пурпуро́вы (неадуш.)
чо́рна-пурпуро́вага (адуш.)
чо́рна-пурпуро́вую чо́рна-пурпуро́вае чо́рна-пурпуро́выя (неадуш.)
чо́рна-пурпуро́вых (адуш.)
Т. чо́рна-пурпуро́вым чо́рна-пурпуро́вай
чо́рна-пурпуро́ваю
чо́рна-пурпуро́вым чо́рна-пурпуро́вымі
М. чо́рна-пурпуро́вым чо́рна-пурпуро́вай чо́рна-пурпуро́вым чо́рна-пурпуро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чырво́на-пурпуро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чырво́на-пурпуро́вы чырво́на-пурпуро́вая чырво́на-пурпуро́вае чырво́на-пурпуро́выя
Р. чырво́на-пурпуро́вага чырво́на-пурпуро́вай
чырво́на-пурпуро́вае
чырво́на-пурпуро́вага чырво́на-пурпуро́вых
Д. чырво́на-пурпуро́ваму чырво́на-пурпуро́вай чырво́на-пурпуро́ваму чырво́на-пурпуро́вым
В. чырво́на-пурпуро́вы (неадуш.)
чырво́на-пурпуро́вага (адуш.)
чырво́на-пурпуро́вую чырво́на-пурпуро́вае чырво́на-пурпуро́выя (неадуш.)
чырво́на-пурпуро́вых (адуш.)
Т. чырво́на-пурпуро́вым чырво́на-пурпуро́вай
чырво́на-пурпуро́ваю
чырво́на-пурпуро́вым чырво́на-пурпуро́вымі
М. чырво́на-пурпуро́вым чырво́на-пурпуро́вай чырво́на-пурпуро́вым чырво́на-пурпуро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЯЛЮ́ШКА, гарох палявы, гарох пясчаны,

адзін з падвідаў гароху пасяўнога. Часам П. вылучаюць у самастойны від (Pisum arvense). Культывуецца на зялёны корм, сена, сілас.

Аднагадовая травяністая расліна. Корань стрыжнёвы. Сцёблы павойныя, выш. да 2 м. Лісце складанае, парнаперыстае, з зубчастымі прылісткамі. Кветкі чырв.-фіялетавыя або пурпуровыя. Плод — шматнасенны струк. У пасевах харч. гароху расце як пустазелле. Зерне П. дрэнна разварваецца, надае ежы цёмную афарбоўку і непрыемны смак. Кармавая расліна.

В.​М.​Прохараў.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЛЕ́СКА (Scilla),

род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўд. Афрыцы. Растуць ў лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На Беларусі ў культуры П. двухлістая (S. bifolia) і сібірская (S. sibirica). Часта П. называюць пералеску.

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны выш 10—30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкар., ранневеснавыя расліны.

Пралеска: 1 — двухлістая; 2 — асенняя.

т. 12, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́РАЧКА (Clinopodium),

род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца вырачка звычайная (Clinopodium vulgare), расце ў хмызняках, гаях, светлых пераважна лісцевых лясах.

Шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, дробнае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае, па краі пілаватае або гародчатае, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, ружовыя, пурпуровыя або белыя, двухгубыя, духмяныя, у густых канцавых несапраўдных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўныя, меданосныя, фарбавальныя, эфіраалейныя і дэкар. расліны.

Вырачка звычайная.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУШЫ́ЦА (Acinos),

род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і і Паўд.-Зах. Азіі. На Беларусі трапляецца ўсюды Д. палявая (A. arvensis). Расце на сухіх сонечных месцах: на пясках, чыг. насыпах, каля дарог і інш.

Адна-, радзей шматгадовыя невысокія травяністыя расліны з простымі адзіночнымі або шматлікімі сцёбламі. Лісце дробнае, яйцападобнае або рамбічнае, клінападобна звужанае ў кароткі чаранок. Кветкі дробныя, фіялетава-пурпуровыя, у несапраўдных кальчаках, размешчаных у пазухах лістоў. Плод — чатырохарэшак. Меданосныя, эфіраалейныя і лек. расліны.

Г.​У.​Вынаеў.

Душыца палявая.

т. 6, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЬВА (Malva),

род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 8 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя М.: выразаная (M. excisa, нар. назва палявая ружа), кучаравая (M. crispa), лясная (M. sylvestris), нізкая (M. pusilla). Трапляюцца каля жылля, у пасевах, на пустках. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукавана М. штокружавая (M. alcea).

Адна-, двух- і шматгадовыя травы. Лісце суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі ў пазухах лісця, белыя, ружовыя ці пурпуровыя. Плод — зборная сямянка. Харч., кармавыя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.

Мальва лясная.

т. 10, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)