пульса́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пульса́тар пульса́тары
Р. пульса́тара пульса́тараў
Д. пульса́тару пульса́тарам
В. пульса́тар пульса́тары
Т. пульса́тарам пульса́тарамі
М. пульса́тары пульса́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пульса́тар м., физ., горн. пульса́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пульса́тар, ‑а, м.

Спец.

1. Прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.

2. Прыбор, машына, якія працуюць з раўнамернымі штуршкамі і перапынкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульса́тар

(лац. pulsator = той, хто ўдарае)

прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пульса́тор техн. пульса́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАІ́ЛЬНЫ АПАРА́Т,

прызначаны для мех. даення кароў пад дзеяннем створанага пад саском вакууму. Складаецца з 4 даільных стаканаў (надзяюцца на саскі і высысаюць малако), калектара (размяркоўвае вакуум і збірае малако са стаканаў), пульсатара (пераўтварае пастаянны вакуум у пераменны), вядра (бітона) або малакаправода. Бываюць з 1- і 2-камернымі (найб. пашыраны) стаканамі, 2- і 3-тактавыя. Пераменнае разрэджванне перадаецца па шлангу ў даільныя стаканы, па другім малочным шлангу малако паступае ў калектар. Ёсць Д.а. з пульсатарам і калектарам, аб’яднанымі ў адзін вузел (маюць адзін сумешчаны шланг).

Даільны апарат: а — схема апарата (1 —даільны стакан, 2 — калектар, 3 — пульсатар, 4 — бітон); б — рабочыя цыклы двухкамернага даільнага стакана (1 — ссанне, 2 — сцісканне, 3 — адпачынак).

т. 6, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)