пуд, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Руская мера вагі, роўная 16,38 кілаграма.

Пуд солі з’есці з кім-н. (разм.) — пражыць разам доўгі час і добра спазнаць каго-н.

|| памянш. пу́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́д

‘страх’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пу́д
Р. пу́ду
Д. пу́ду
В. пу́д
Т. пу́дам
М. пу́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пу́д

‘мера вагі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пу́д пуды́
Р. пу́да пудо́ў
Д. пу́ду пуда́м
В. пу́д пуды́
Т. пу́дам пуда́мі
М. пу́дзе пуда́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пуд пуд, род. пу́да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуд I м. пуд;

з (ад) пу́да — с пу́да (попу́дно);

п. со́лі з’е́сціпуд со́ли съесть

пуд II (род. пу́ду) м. испу́г; страх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуд 1, ‑а, м.

Руская мера вагі, роўная 40 фунтам, па метрычнай сістэме — каля 16,3 кг. Я вывернуў мех і падаў Зусю. Ён насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам. Сабаленка. Паспрачаўшыся, хлопцы пагадзіліся на тым, што сазан Вано мае вагу ў пяць пудоў. Самуйлёнак.

•••

З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.

Пуд солі з’есці з кім гл. з’есці.

пуд 2, ‑у, м.

Разм. Страх, перапуд. [Галіна:] — Хадзілі, гутарылі, палохалі самі сябе, а тут яшчэ паперка гэтая пуду паддала, дык і разышліся... Галавач. Выскачыўшы з сянец, Алесь з пуду падаўся быў на гароды, але.. убачыў каля суседскага свірка постаць чырвонаармейца. Крапіва. // Тое, што выклікае страх, перапуд, сполах. Таня думае, што толькі адна яе кабыла баіцца пуду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуд 8/625

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пуд м. Pud n -(e)s, -e (altes belarussisches Gewichtsmaß =16,38 kg)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пуд1 ’мера вагі (16 кг)’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Варл., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. пудъ ’адна з асноўных адзінак меры і вагі ў ВКЛ, звычайна мёду, воску, радзей інш. (ад 15 да 18,7 кг)’ (Ст.-бел. лексікон), у дамове смаленскага князя з Рыгай 1229 г. слова мела агульнае значэнне ’вага’, ’вагавы эталон’ (Скурат, Меры, 113), пра што сведчыць прыметнік пудъный: А соль весите пудънымъ ременемъ по старому закону (дамова Полацка з Рыгай 1405 г.); сюды ж вытворнае пудовня ’адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная пуду’ (Нас. гіст.), ’мерка, у якую змяшчаўся пуд пэўнага рэчыва’, адзначанае і ў сучасных народных гаворках: пудо́ўняпуд’ (Ян.), а таксама пудо́вік, пудаві́к ’тс’ (Мат. Гом.), пу́дзіць ’купляць пудамі што-небудзь; купляць на вагу’ (Нас.); укр. пуд, рус. пуд. Запазычана са ст.-нардыйск. pund ’фунт’, параўн. ст.-ісл. pund ’тс’, продкамі ўсходніх славян у праформе *pǫd‑ > пудъ (Векслер, Hist., 104). Крыніцай агульнагерманскага слова з’яўляецца аблатыўная форма лац. pondo, выдзеленая са спалучэння libra pondo ’вагой у адну лібру’, якая ўжывалася як нескланяемы назоўнік у якасці сіноніма да libra. У адпаведнасці з рэгулярнымі фанетычнымі зменамі зыходнае слова было перааформлена ў ст.-в.-ням. pfunt, якое з XIV ст. у форме фунт (гл.) замацавалася ў славянскіх мовах.

Пуд2 ’страх, сполах, ляк’ (ТСБМ; Гарэц.; Шат., брасл., віл., ст.-дар., круп., Сл. ПЗБ; Бяльк.; петрык., светлаг., калінк., Мат. Гом.; ТС, Маш., Шн. 2; капыл., Жыв. сл.; докш., Янк. Мат.), ’сполах жывёл’ (Варл.), укр. пуд ’страх’, польск. pęd ’рух, імкненне’ > бел. пэнд (гл.), чэш. pud ’інстынкт’. Самастойныя ўтварэнні ў кожнай са славянскіх моў ад прасл. *pǫditi ’гнаць, прыспяшаць’, ці, паводле Когена (Запіскі, 2, 239), ’піхаць, цясніць’, гл. пудзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)