пто́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пто́з
Р. пто́зу
Д. пто́зу
В. пто́з
Т. пто́зам
М. пто́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

птоз (род. пто́зу) м., мед. птоз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

птоз мед. птоз, род. пто́зу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПТО́З (ад грэч. ptōsis падзенне),

блефараптоз, апушчэнне верхняга павека ў чалавека. Адрозніваюць П. прыроджаны і набыты; паралітычны, сімпатычны, старэчы. Прыроджаны П. абумоўлены недаразвіццём мышцы, якая паднімае верхняе павека, аплазіяй ядраў вокарухальнага нерва. Бывае адна- і двухбаковы. Вылучаюць таксама поўны і частковы П. (у залежнасці ад закрыцця вочнай шчыліны). Набыты П. узнікае ў выніку траўмы цэнтраў вокарухальнага нерва, пры пухлінах, кровазліццях і інш., пераважна аднабаковы. Лячэнне хірургічнае. На П. хварэюць таксама жывёлы.

т. 13, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

-птоз

(гр. ptosis = падзенне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае апусканне таго або іншага органа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

птоз

(гр. ptosis = падзенне)

апусканне верхняга павека ў чалавека або жывёліны ў сувязі з адсутнасцю, недаразвітасцю або паралічам мышцы, што яе падымае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАСТРАПТО́З (ад гастра... + птоз),

апушчэнне страўніка ніжэй за нармальнае яго месцазнаходжанне. Адрозніваюць гастраптоз канстытуцыянальны (ад нараджэння, або прыроджаны) і набыты. Прычынай канстытуцыянальнага бывае слабае развіццё падтрымліваючага звязачнага і мышачнага апарата страўніка, набытага — яго аслабленне ці расцяжэнне пры працяглых цяжкіх фіз. нагрузках, рэзкім схудненні арганізма, паўторных цяжарнасцях. Выяўляецца непастаянным адчуваннем цяжару пад лыжачкай у верт. становішчы, уздуццямі жывата, адрыжкамі. Зрэдку ўзнікае неабходнасць хірург. лячэння.

т. 5, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нефрапто́з

(ад нефра- + -птоз)

мед. рухомасць ныркі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вісцэрапто́з

(ад лац. viscera = вантробы + -птоз)

мед. апусканне вантробаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энтэрапто́з

(ад энтэра- + -птоз)

апусканне органаў у брушной поласці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)