Псе-псе-псе, псе́йко‑псе́йко ’падзыўныя словы для каровы’ (Янк. 2; ст.-дар., Жыв. НС), ласк. псе́йка ’кароўка’ (парыц., Некр.; Янк. 2; петрык., Жыв. сл.), псё‑псё ’падзыўныя словы для каня’ (Нас.), псёйка, псепсе! ’падзыўныя словы для каровы’ (парыц., Некр.; ганц., ДАБМ; ТС), псе́йкаць ’падзываць карову’ (Янк. 2), сюды ж псюх‑псюх‑псюх ’падзыўныя словы для кароў’ (паст., ДАБМ). Гукапераймальныя словы няяснага паходжання. Звяртае на сябе ўвагу падабенства да “яцвяжскага” pesi ’быдла’, якое Зінкявічус (Балто-слав. этнояз. отнош., 20) параўноўвае з літ. pẽkus, ст.-прус. pecku ’жывёла’ ст.-інд. páśu і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сю-сю-сю ’гукі, якімі падзываюць кароў’ (ТС). Відаць, не можа разглядацца асобна ад псюх‑псюх‑псюх ’тс’, гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псёлька, псёлечка ’ласкавы зварот да каня’ (Нас.), псёлька ’маленькае жарабя’ (Шат.), псёль‑псёль! ’падзыўныя для жарабяці’ (Шат.). Рус. смал. псёлька ласк. ’падзыўное слова для каня’, псёля ’тс’, псель, псёль ’падзыўныя словы для коней’. Гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе-пе-пе ’падзыўныя для кароў’ (лях., ДАБМ, камент., 895). Гукапераймальнае, утворанае, магчыма, з пачатковага складу і.-е. назвы скаціны *pekʼu‑ (параўн. лац. pecus ’скаціна’, ст.-інд. páçu, paçús, авест. pasu‑ ’тс’, ст.-грэч. πέκος ’шкура’, гоц. faíhu ’грошы’, ст.-в.-ням. fihu ’скаціна’, прасл. *pьsъ ’(калматы) сабака’). Параўн. і інш. падзыўныя словы для кароў з гэтым жа коранем: псе-псе-псе, псейка‑псейка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пус-пус ’словы для падклікання кароў’ (ДАБМ, камент., 895), рус. дыял. пус‑пус ’словы для падклікання авечак’, параўн. таксама пусенька, пусёнушка ласк. ’кароўка’. Няясна; магчыма, звязаныя з пшэйка, псёйка ’тс’, утвораных ад пшэ‑ншэ, варыянт псепсе (словы для падклікання кароў), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшэ-пшэ — выгукі, якімі падзываюць кароў (ТС), авечак (ДАБМ, камент., 896), пшэйка ’падзыўное слова для кароў; ласк. кароўка’ (ТС, Маш.; жытк., ельск., петрык., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з падзыўнымі словамі для парасят і авечак, параўн. чэш. pušim, якое Махэк₂ (501) параўноўвае з рум. pus — падзыўное слова для кароў, або paš‑paš, pašu‑pašu (там жа, 67). Гл. таксама кус‑кус, псепсе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)