прэпры́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэпры́нт прэпры́нты
Р. прэпры́нта прэпры́нтаў
Д. прэпры́нту прэпры́нтам
В. прэпры́нт прэпры́нты
Т. прэпры́нтам прэпры́нтамі
М. прэпры́нце прэпры́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэпры́нт м. препри́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэпры́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Папярэдняя публікацыя тэксту навуковага даследавання, артыкула ці даклада сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом.

[Англ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЭПРЫ́НТ (англ. preprint ад лац. prae раней, перад + англ. print адбітак, друк),

апераджальны выпуск адбіткаў артыкулаў і інш. друкаваных матэрыялаў для аўтараў і інш. асоб да афіц. выхаду гэтых матэрыялаў. Наладжваецца для паскарэння распаўсюджвання навук. інфармацыі. Таксама выданне, што выпускаецца для абмеркавання спецыялістамі з мэтай падрыхтоўкі яго канчатковага тэксту (стэнаграмы, слоўнікі, макеты асобных тамоў энцыклапедый, пробныя выданні падручнікаў і інш.).

т. 13, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прэпры́нт

(англ. preprint, ад лац. prae = спераду + англ. print = адбітак)

адбітак тэксту навуковага даклада ці артыкула, надрукаваны сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом для хуткага азнаямлення з ім вузкага кола спецыялістаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)