прыя́зны, -ая, -ае.

Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, добразычлівасцю.

Прыязная гутарка.

П. чалавек.

|| наз. прыя́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыя́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыя́зны прыя́зная прыя́знае прыя́зныя
Р. прыя́знага прыя́знай
прыя́знае
прыя́знага прыя́зных
Д. прыя́знаму прыя́знай прыя́знаму прыя́зным
В. прыя́зны (неадуш.)
прыя́знага (адуш.)
прыя́зную прыя́знае прыя́зныя (неадуш.)
прыя́зных (адуш.)
Т. прыя́зным прыя́знай
прыя́знаю
прыя́зным прыя́знымі
М. прыя́зным прыя́знай прыя́зным прыя́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыя́зны дружелю́бный, доброжела́тельный, прия́зненный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыя́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування. Колас. З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны. Савіцкі.

2. Добразычлівы, спагадлівы. Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. Скрыган. Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер звініць сапраўднаю злосцю. Колас.

3. Які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць. Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі, і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усмешкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыя́зна прысл., прыя́зны frundlich; frundschaftlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыя́знасць, -і, ж.

1. гл. прыязны.

2. Сяброўскія, добразычлівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благорасполо́женный прыхі́льны, прыя́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружелю́бный дружалю́бны, прыя́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прия́зненный книжн. прыя́зны; прыхі́льны; зычлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласка́вы, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны ў абыходжанні, прыязны, добразычлівы.

Ласкавыя адносіны.

На ласкавым хлебе (разм., жарт.) — на пажыццёвай пенсіі або на чыім-н. утрыманні.

|| наз. ласка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)